28 снежня 2024, Субота, 4:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МЗС Беларусі: ЗША разарацца з-за санкцыяў супраць Менску

91
МЗС Беларусі: ЗША разарацца з-за санкцыяў супраць Менску

МЗС Беларусі расцэньвае дзеянні Мінфіна ЗША як «яшчэ адну ўпушчаную амерыканскім бокам магчымасць праявіць здаровы сэнс і сысці з канфрантацыйнага трэка» ў беларуска-амерыканскіх адносінах.

Так пракаментаваў начальнік упраўлення інфармацыі - прэс-сакратар МЗС Беларусі Андрэй Савіных ўвядзенне Злучанымі Штатамі новых санкцыяў у дачыненні да беларускіх прадпрыемстваў.

«На жаль, дзеянні адміністрацыі ЗША абмежаваныя састарэлымі санкцыйнымі клішэ, якія заводзяць у тупік», - заявіў Савіных. На думку прэс-сакратара, «ва ўмовах росту фінансавага і бюджэтнага крызісу, які пагаршаецца крызісам даверу амерыканскага грамадства да ўлады, Вашынгтон працягвае прыняцце мераў, якія наносяць, перш за ўсё, шкоду інтарэсам амерыканскіх бізнесменаў, якія выгодна супрацоўнічаюць з беларускімі вытворцамі».

Беларускі бок пакідае за сабой права на прыняцце адэкватных мераў у адказ, падкрэсліваецца ў каментарыі.

Нагадаем, 11 жніўня ЗША ўвялі дадатковыя эканамічныя санкцыі ў дачыненні да чатырох буйных беларускіх дзяржпрадпрыемстваў: вытворцы аўтамабільных шын ААТ «Белшына», вытворцы угнаенняў «Гродна Азот», вытворцы валокнаў ААТ «Гродна Хімвалакно», а таксама буйнога нафтаперапрацоўчага прадпрыемства ААТ «Нафтан».

«Санкцыі ЗША не накіраваныя супраць беларускага народа», - падкрэсліваецца ў заяве офіса прэс-сакратара Дзярждэпартамента Злучаных Штатаў.

«Аб намеры ўвесці дадатковыя санкцыі Прэзідэнт Абама абвясціў 27 мая ў адказ на бесперапыннае ўтрыманне ў турме палітычных зняволеных, а таксама пераслед палітычных актывістаў, журналістаў і прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці. Новыя санкцыі ўводзяцца ў дадатак да абмежавання на ўезд, замарожвання актываў і іншых санкцый, абвешчаных 31 студзеня. Гэтыя меры накіраваныя супраць асобаў, адказных за рэпрэсіі ў Беларусі, якія рушылі за прэзідэнцкімі выбарамі 19 снежня», - падкрэсліваецца ў заяве Дзярждэпа.

Напісаць каментар 91

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках