15 лiстапада 2024, Пятніца, 17:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Уладзімір Яроменак: Калі адміністрацыя захоча табе нашкодзіць, яна гэта зробіць

5
Уладзімір Яроменак: Калі адміністрацыя захоча табе нашкодзіць, яна гэта зробіць

Уладзімір Яроменак, які адбываў пакаранне ў калоніі «Віцьба-3», позна ўвечары 13 жніўня дабраўся да родных Міёраў.

Да арышту за падзеі 19 снежня ён быў студэнтам Беларускага дзяржаўнага універсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі.

Пра свае першыя ўражанні ад волі Уладзімір Яроменак распавёў «Радыё Свабода»:

- Нязвыклае ўсё. Адвык ад людзей, ад усялякага руху - што людзі кудысьці ідуць, машыны едуць. Нязвыкла...

- Ну, а наогул, якія вашыя ўражанні ад калоніі?

- «Віцьба - гэта узорна-паказальная калонія быццам бы. І я за тры тыдні, праведзеныя там, нічога страшнага не заўважыў. Вядома, калі адміністрацыя захоча табе неяк нашкодзіць, яна гэта зробіць. Але не так адкрыта. Яна не будзе цябе ў адкрытую прэсаваць ці яшчэ нешта. Гэта значыць, там робіцца ўсё на такіх дробных «падлянках».

- А ці была магчымасць кантактаваць з іншымі палітвязнямі?

- Так, з Аляксандрам Атрошчанкавым я некалькі разоў бачыўся, і маглі па некалькі хвілінаў нават пагаварыць. Бачыўся падчас этапу з Андрэем Саннікавым. Андрэя везлі ў Наваполацк, а мяне ў Віцебск, гэта было 26 ліпеня.

- А сам працэс вызвалення - ціснулі на вас, прэсавалі?

- Ну, больш-менш карэктна. Да мяне прыехалі і проста сказалі, што, маўляў, ёсць магчымасць вызваліцца, напішыце прашэнне аб памілаванні. Вядома, узгадалі і бацькоў - што ім цяжка. Карацей, ціснулі маральна.

- Уладзімір, а ці збіраецеся аднаўляцца на вучобу?

- Пакуль не ведаю, ці ёсць сэнс. Таму што рана ці позна, калі будзе трэба, усё роўна выганяць. Пакуль яшчэ не вызначыўся.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках