27 снежня 2024, Пятніца, 11:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Коштам на жыллё хочуць сказаць «Стой!»

29
Коштам на жыллё хочуць сказаць «Стой!»

Лукашэнка падпісаў указ № 361 «Аб удасканаленні парадку вызначэння кошту будаўніцтва аб'ектаў».

Дакументам прадугледжваецца распрацоўваць каштарысную дакументацыю на будаўніцтва аб'ектаў незалежна ад крыніц фінансавання на падставе нарматываў выдаткавання рэсурсаў, якія зацвярджаюцца ў парадку, прынятым Саветам Міністраў, і вызначаць каштарысны кошт будаўніцтва аб'екта на усталяваную замоўцам дату пачатку выканання будаўніча-мантажных работ з улікам нарматыўнай працягласці будаўніцтва.

Згодна з указам праектная (каштарысная) дакументацыя павінная распрацоўвацца рэсурсавым метадам, які прадугледжвае прымяненне дзеючых (бягучых) коштаў альбо сярэднеўзважаных коштаў на падставе нарматываў выдаткавання рэсурсаў, якія зацвярджаюцца ў арганізацыі, а пры іхняй адсутнасці - на падставе ўзбуйненых нарматываў кошту будаўніцтва аб'ектаў і аб'ектаў-аналагаў. Узбуйненыя нарматывы кошту будаўніцтва аб'екта і аб'екты-аналагі будуць прымяняцца ў асноўным пры праектаванні на стадыі абгрунтавання інвеставання ў будаўніцтва альбо на стадыі архітэктурнага праекту. Абавязковымі складнікамі каштарыснай дакументацыі пры гэтым з'яўляюцца ведамасць аб'ёмаў прац і ведамасць рэсурсаў.

Гэта дазволіць забудоўшчыку фарміраваць кошт аб'екта будаўніцтва з прымяненнем прагнозных індэксаў коштаў у будаўніцтве, распрацоўка і зацвярджэнне якіх павінныя будуць ажыццяўляцца ва ўсталяваным парадку для вызначэння нязменных дамоўных (кантрактных) коштаў на будаўніцтва аб'ектаў.

Укараненне прапанаванай сістэмы коштаўтварэння забяспечыць зніжэнне кошту будаўніцтва.

Указ таксама змяшчае нормы, якія забяспечваюць удасканаленне арганізацыі інвестыцыйна-будаўнічага працэсу, а менавіта ўскладанне на генеральнага падрадчыка распрацоўкі будаўнічага праекта з прадастаўленнем яму права на выкарыстанне сродкаў ад атрыманай эканоміі; пашырэнне паўнамоцтваў Мінбудархітэктуры на рэгуляванне коштаў у будаўніцтве.

Дадзеная мера накіравана на стварэнне практычных рычагоў па абмежаванні росту кошту будаўніцтва жылля. У гэтай сувязі Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва ўпаўнаважанае рэгуляваць кошты не толькі на выкананыя працы пры будаўніцтве аб'ектаў, але і на паслугі, будаўнічыя матэрыялы, вырабы, канструкцыі, якія выкарыстоўваюцца пры будаўніцтве гэтых аб'ектаў.

Што датычыцца будаўніцтва жылля і аб'ектаў, якія ўзводзяцца за кошт сродкаў бюджэту, то рэгуляванне коштаў на будаўнічыя матэрыялы, вырабы і канструкцыі будзе ажыццяўляцца ў адпаведнасці з заканадаўствам.

Напісаць каментар 29

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках