24 снежня 2024, aўторак, 6:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Севярынцу на хіміі не дазволілі шукаць працу і хадзіць у царкву

14
Севярынцу на хіміі не дазволілі шукаць працу і хадзіць у царкву

«Я разумею, што такія пытанні вырашаюцца не начальнікам камендатуры», - кажа ссыльны палітык.

Інтэрв'ю з Паўлам Севярынцам прагучала ў эфіры «Еўрарадыё».

- Ведаем, што ў вас былі пытанні з працаўладкаваннем на месцы, як гэтая справа цяпер выглядае?

- Справа выглядае такім чынам, што па спецыяльнасці інжынера-геолага, журналіста, пісьменніка, мастака не атрымліваецца ўладкавацца на працу. Мяне нават не выпускаюць у горад, каб я мог заключыць дамову альбо пагаварыць з магчымым працадаўцам. Сёння мяне звазілі на медагляд ў машыне з супрацоўнікам камендатуры. Таксама пакуль не падпісваюць дазволу на наведванне царквы. Я разумею так, што не начальнік камендатуры прымае такое рашэнне. Можна, вядома, узяць дазвол на тры гадзіны ў нядзелю і замест лазні ісці ў царкву, але гэта не выйсце.

- Чым тлумачаць такое абмежаванне?

- Я разумею, што зверху ёсць нейкія ўстаноўкі, ці з Брэста, ці з Менска, і начальнік спецкамендатуры, чалавек паднявольны, такіх дазволаў пакуль не дае.

- Вам не даюць уладкавацца па спецыяльнасці, а якія вам даюць альтэрнатывы працы?

- Ужо некалькі мясцовых людзей патэлефанавала мне і прапаноўвалі да іх, таксама ёсць магчымасць працаўладкавацца ў той ці іншай вёсцы, у тым ці іншым месцы, але гэтага дазволу ў мяне пакуль што таксама няма. Мне прапаноўваюць гартаць кнігу вакансій, у якой - механізатары, аператары машыннага даення, трактарысты.

- Наколькі вы абмежаваныя, ці можаце вы чытаць незалежную прэсу, слухаць незалежныя радыёстанцыі?

- Пакуль праз мабільную сувязь цікаўлюся ў знаёмых, тых, хто тэлефануе, пытаюся. Дзе-нідзе тут добра ловіць сувязь, ёсць людзі, якія карыстаюцца мабільным Інтэрнэтам, таксама час ад часу навіны даходзяць.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках