16 лiстапада 2024, Субота, 15:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Конкурс у студэнцкіх інтэрнатах – 4 чалавекі на месца

33
Конкурс у студэнцкіх інтэрнатах – 4 чалавекі на месца

Напярэдадні новага навучальнага года самая вялікая праблема для студэнтаў – даступнае жытло.

Сёлета ў Менску на рэканструкцыю закрылі яшчэ два інтэрнаты Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэту. “Натуральна, што засяленне скарацілася, але іншага выйсця ў нас не было – будынак на вуліцы Курчатава трыццаць гадоў стаіць без капітальнага рамонту”, – патлумачылі Белсат ў адміністрацыі студэнцкага гарадка ўніверсітэту.

У Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэце сітуацыя падобная. “Паколькі ўсім студэнтам жытла не хопіць, найперш засяляем ільготнікаў – чарнобыльцаў, сіротаў, дзяцей са шматдзетных сем’яў”, – патлумачыла намесніца дырэктара студэнцкага гарадка Алена Манюк.

У сярэднім у сталіцы конкурс на студэнцкае жытло – 3–4 чалавекі на месца. Гэта пры тым, што конкурс на паступленне быў 2–2,5 чалавекі на месца.

Студэнты справядліва заўважаюць, што жыллёвая праблема стаіць нароўні з коштам адукацыі. “За арэнду я плаціла за год столькі ж – 1200 долараў. Між тым кампенсацыя не пакрывае гэтых выдаткаў”, – распавядае выпускніца Менскага лінгвістычнага ўніверсітэту Лізавета Заводнік.

Кампенсацыю за арэнду жытла нават у Міністэрстве адукацыі называюць сімвалічнаю – 25 % базавай велічыні, гэта каля 9000 руб.

Рыэлтары тым часам прагназуюць падаражанне жытла напярэдадні навучальнага года. “Ужо традыцыйна перад наплывам студэнтаў у Менску гаспадары кватэраў падымаюць кошты. Калі ў верасні курс долара павысіцца, то ў доларавым эквіваленце кошты ўпадуць яшчэ, але ў беларускіх рублях кватэры таннейшымі не стануць, усё залежыць ад валюты, якою будзе расплачвацца кліент, – тлумачыць прадстаўнік агенцтва нерухомасці Сяргей Логінаў. – На пачатку восені прагназуецца павелічэнне платы за камунальныя паслугі. Гэта таксама варта ўлічваць, бо большасць гаспадароў настойваюць, каб гэтыя выдаткі бралі на сябе арандатары”. Цяпер сярэдні кошт арэнды аднапакаёвай кватэры ў Менску складае 170–200 долараў.

Напісаць каментар 33

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках