28 снежня 2024, Субота, 1:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Варшава шукае вінаватых у справе Бяляцкага

2
Варшава шукае вінаватых у справе Бяляцкага

Сёньня Генэральны пракурор Польшчы азнаёміцца з вынікамі службовага расьследаваньня акалічнасьцяў выдачы інфармацыі аб банкаўскім рахунку праваабаронцы Алеся Бяляцкага беларускім уладам.

Ня выключана, што будуць агучаныя прозьвішчы асобаў, адказных за гэтую выдачу, якая ў Польшчы разглядаецца ня толькі як прыклад чыноўніцкай халатнасьці, але і як вялікі палітычны скандал.

Раней міністар замежных справаў Польшчы Радаслаў Сікорскі папрасіў прабачэньня праз сацыяльную сетку Twitter, дзе раскрыцьцё інфармацыі пра Бяляцкага назваў «заганнай памылкай, зробленай нягледзячы на засьцярогі МЗС».

Больш выразным быў прэс-прадстаўнік Міністэрства замежных справаў Польшчы Марцін Басацкі, які ў інтэрвію Радыё Свабода віну за гэты адцёк інфармацыі ў Менск усклаў на Генэральную пракуратуру. Басацкі сказаў, што МЗС праводзіла кансультацыі з пракуратурай, асьцерагаючы перад такога тыпу запытамі зь Менску, якія паступілі ў адносінах да Бяляцкага.

У афіцыйнай заяве МЗС Польшчы з гэтай нагоды пра віну польскага боку ня згадвалася. Заява затое сьцьвярджала, што беларускія ўлады знайшлі магчымасьць скарыстаць сыстэму міжнародных працэдур і дагавораў аб фінансавых трансакцыях, закліканую спрыяць кантролю над тэрарызмам і злачыннасьцю, для атрыманьня інфармацыі, якую яны потым выкарысталі для рэпрэсій у дачыненьні да ўласных грамадзянаў.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках