27 снежня 2024, Пятніца, 14:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ларс Бюнгер паручыўся за Алеся Бяляцкага

1
Ларс Бюнгер паручыўся за Алеся Бяляцкага

Старшыня швейцарскай арганізацыі «Libereco - Партнёрства за правы чалавека» Ларс Бюнгер далучыўся да кампаніі за вызваленне Алеся Бяляцкага.

Праваабаронца падпісаў паручальніцтва за праваабаронца ў выпадку ягонага вызвалення.

Libereco актыўна займаецца арганізацыяй кампаній па падтрымцы ахвяраў парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі, у тым ліку нядаўняй кампаніі апякунства над беларускімі палітвязнямі, паведамляе ПЦ «Вясна».

Па стане на 17 жніўня асабістыя паручальніцтвы за вызваленне Бяляцкага падпісалі каля 500 чалавек, у тым ліку ўладальніца Нобелеўскай прэміі міру Шырын Эбадзі (Іран).

Віцэ-прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека, кіраўнік закрытага беларускімі ўладамі праваабарончага цэнтра «Вясна» Алесь Бяляцкі быў затрыманы ўвечары 4 жніўня ў Менску. Ён падазраецца ва ўхіленні ад выплаты падаткаў, збораў у асабліва буйным памеры (ч. 2 арт. 243 КК). Бяляцкаму пагражае пазбаўленне волі да сямі гадоў з канфіскацыяй маёмасці. Дэмакратычная грамадскасць лічыць, што ўлады пераследуюць Бяляцкага за ягоную актыўную праваабарончую дзейнасць.

Падпісацца пад паручальніцтвам можна ў менскіх офісах цэнтра «Вясна» (пр-т Незалежнасці, 78а-48), РГА «Беларускі Хельсінкскі камітэт» (вул. К. Лібкнехта, 68-1201), РГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў» (вул. Камсамольская , 7-32), Цэнтры па правах чалавека (вул. Кнорына, 3).

Паручальніцтвы будуць перададзеныя ў органы пракуратуры Беларусі - такая працэдура прадугледжаная артыкулам 121 Крымінальна-працэсуальнага кодэкса.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках