26 снежня 2024, Чацвер, 22:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Суд пакінуў Бяляцкага ў турме

2
Суд пакінуў Бяляцкага ў турме

16 жніўня ў судзе Першамайскага раёна Менска адбыўся разгляд скаргі адваката Алеся Бяляцкага на абраную следствам меру стрымання. Скарга адваката была адхіленая.

Разгляд скаргі праходзіў ў закрытым пасяджэнні.

Нагадаем, што 12 жніўня, разам з прад'яўленнем Алесю Бяляцкаму абвінавачвання ва ўтойванні прыбыткаў у асабліва буйным памеры (ч. 2 арт. 243 КК РБ), тэрмін утрымання праваабаронца пад вартай быў падоўжаны на 2 месяцы.

Старшыня Праваабарончага цэнтру «Вясна», віцэ-прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека (FIDH) Алесь Бяляцкі быў затрыманы 4 жніўня. У той жа дзень у офісе «Вясны» і на прыватнай кватэры праваабаронца прыйшлі ператрусы. Санкцыя ў межах артыкула, які інкрымінуецца Алесю Бяляцкаму, прадугледжвае пазбаўленне волі на тэрмін да сямі гадоў з канфіскацыяй маёмасці.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках