15 лiстапада 2024, Пятніца, 22:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Арышты на плошчы Паўстання ў Гомелі

23
Арышты на плошчы Паўстання ў Гомелі

У Гомелі ўвечары 17 жніўня было затрымана некалькі удзельнікаў чарговай штотыднёвай акцыі маўклівага пратэсту.

Раней арганізатары інтэрнэт-супольнасці «Рэвалюцыя праз сацыяльную сетку» абвясцілі аб перапынку ў мерапрыемствах да верасня, аднак актыўныя гамельчукі працягвалі збірацца па серадах у 19.00 поруч фантана ля цырка, каардынуючы свае дзеянні праз сацыяльную сетку «Вконтакте». Яны нічым сябе не выяўлялі, толькі збіраліся ў прызначаны час і мелі зносіны.

«17 жніўня на пляцоўцы ля фантана сабраліся каля 20 чалавек, а міліцыі было яшчэ больш. Мы проста размаўлялі і потым разышліся. Зміцера Карашкова затрымалі каля плошчы Паўстання супрацоўнікі ДАІ, калі ён збіраўся ехаць на сваім аўтамабілі», - паведаміў БелаПАН актывіст зарэгістраванай у Чэхіі арганізацыі «Малады фронт» Андрэй Цянюта.

Карашкоў паведаміў па тэлефоне, што сваё затрыманне ён звязвае з удзелам у акцыі маўклівага пратэсту. «Гэта было мэтанакіраванае затрыманне. У супрацоўніка ДАІ быў запісаны нумар майго аўтамабіля. Я толькі паспрабаваў ад'ехаць ад плошчы Паўстання, як мяне спынілі супрацоўнікі ДАІ і абвінавацілі ў тым, што я нібыта не прапусціў пешахода. Цяпер у мяне забралі ключы ад аўтамабіля і, напэўна, некуды павязуць» - сказаў Карашкоў.

Каб падтрымаць хлопца, да месца ягонага затрымання падышлі іншыя ўдзельнікі акцыі. «Але тут ужо нас чакала міліцыя. Праверылі дакументы. У каго былі пашпарты - перапісалі дадзеныя і адпусцілі, а тых, хто быў без дакументаў, павезлі ў РАУС для разбіральніцтва», - паведаміў Андрэй Цянюта. Сам ён пазбег затрымання, бо быў з пашпартам.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках