15 лiстапада 2024, Пятніца, 22:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ірына Халіп: Я не пазнала Саннікава

69
Ірына Халіп: Я не пазнала Саннікава

18 жніўня журналістка Ірына Халіп наведала ў Наваполацкай калоніі свайго мужа, кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава.

Ірына Халіп распавяла газеце «Наша Ніва», як прайшло спатканне.

«Я не пазнала яго. Першая думка была, што адміністрацыя калоніі прывяла да мяне нейкага іншага мужчыну. Ён паголены - без барады, вусоў, лысая галава. Выліты Брус Уіліс, - кажа Ірына Халіп. Саннікаў распавёў, што некаторы час хадзіў з паголенай галавой, але з барадой. Калі ж заўважыў, што сам сабе нагадвае Шаміля Басаева, вырашыў згаліць і бараду. Па словах журналісткі, яна такім мужа ніколі не бачыла. Андрэю Саннікаву прыйшлося памахаць жонцы рукой, каб яна яго пазнала.

Спатканне працягвалася каля дзвюх гадзін. Журналістка адзначыла, што ўмовы для сустрэч у калоніі нагадваюць Валадарку - кабінка, тэлефон, шкло. Адзінае, што тут кабінак нашмат больш.

Былы намеснік міністра замежных справаў Саннікаў працуе на вытворчасці гофра-кардонных скрынак. Вытворчасць шкодная, Андрэй Алегавіч моцна кашляе. Але, па ягоных словах, тут кашляюць ўсе, бо экалогія надзвычай дрэнная. Побач з іхняй брыгадай вараць мыла і вырабляюць поліэтылен.

Умовы ўтрымання ў калоніі дастаткова суровыя. У карцэр можна патрапіць за выпадкова расшпілены гузік на вопратцы.

У размове закранулі тэму вызвалення дзевяці палітвязняў. Па словах Ірыны Халіп, Саннікаў ведае людзей, якія адмовіліся падпісваць пакаянныя паперы на імя Лукашэнкі, а таксама тых, хто падпісаў, але застаўся ў няволі. Ён не стаў называць прозвішчы, каб нікога не падставіць.

***

Нагадаем, што 14 мая 2011 года суд Партызанскага раёна Менска прысудзіў кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава да 5 гадоў пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Ірына Халіп 16 мая 2011 года была прысуджаная да 2 гадоў пазбаўлення волі з адтэрміноўкай выканання пакарання на два гады.

Палітвязню можна напісаць: 211445, Віцебская вобласць, Наваполацк-5, ВК-10, 3-і атрад, Саннікаву Андрэю Алегавічу.

Напісаць каментар 69

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках