16 лiстапада 2024, Субота, 6:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сёння ў Лідзе адбудзецца суд над збітым журналістам

3
Сёння ў Лідзе адбудзецца суд над збітым журналістам

Перад судом паўстане карэспандэнт тэлеканала «Белсат» Сяргей Карпенка.

Журналіста абвінавачваюць адразу па двух артыкулах адміністрацыйнага кодэкса, паведамляе ПЦ «Вясна». «Дробнае хуліганства», нібыта за нецэнзурную лаянку, і «непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі», пры затрыманні на плошчы Леніна падчас акцыі маўклівага пратэсту 22 чэрвеня.

Па словах Сяргея, яго адразу запрасілі на размову, але пасля адмовы супраць яго была выкарыстаная грубая фізічная сіла. У выніку журналісту разбілі галаву.

Судзіць карэспандэнта «Белсата» будзе суддзя Максім Філатаў. Па прад'яўленых абвінавачваннях Сяргею Карпенку пагражае штраф да 50 базавых велічынь ці адміністрацыйны арышт. Журналіст у сваю чаргу падаў у пракуратуру скаргу на дзеянні супрацоўнікаў праваахоўных органаў.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках