16 лiстапада 2024, Субота, 1:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ажыятаж ля крамы «Гефест»: разгубленыя пакупнікі і прадаўцы са спісамі

29
Ажыятаж ля крамы «Гефест»: разгубленыя пакупнікі і прадаўцы са спісамі

Фірмовая крама «Гефест» у Менску нечакана закрылася.

Аб незразумелай для шматлікіх пакупнікоў, якія прыйшлі сёння да крамы «Гефест» па адрасе вул. Асіпенкі, 2, сітуацыі, парталу interfax.by распавёў адзін з нашых чытачоў.

Ён паведаміў аб тым, што не мог датэлефанавацца ў краму, а калі пад’ехаў да яе, убачыў натоўп на ганку і разлепленыя паўсюль абвесткі аб рамонце. Здзіўленне пакупнікоў выклікалі людзі са спісамі, якія адзначалі ў іх найменне прадукцыі.

«Гэта тое ж самае, што чэргі ў абменніках? Зараз на нас хочуць нажыцца такім чынам», - пыталіся адзін у аднаго патэнцыйныя пакупнікі бытавой тэхнікі і мінакі.

Партал звярнуўся за каментарамі у СП ААТ «Брэстгазаапарат», пра фірмовую краму якога як раз і ішла гаворка. Сталася так, што прычынай нечаканага закрыцця крамы паслужылі тэхнічныя складанасці, якія там паўсталі літаральна за адзін дзень.

«Каб не падводзіць пакупнікоў, супрацоўнікі крамы склалі спісы жадаючых набыць тэхніку, сабралі іхнія нумары тэлефонаў і паабяцалі даставіць абраны імі раней тавар на працягу некалькіх дзён», - растлумачылі паводзіны падапечных на брэсцкім прадпрыемстве.

Там жа паабяцалі, што не пазней за чацвер 25 жніўня крама пачне працаваць у ранейшым рэжыме. Абвесткі аб рамонце змененыя на абвесткі «Крама закрытая па тэхнічных прычынах».

Напісаць каментар 29

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках