16 лiстапада 2024, Субота, 1:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Каля 30 чалавек прыехалі падтрымаць Зьмітра Дашкевіча

6
Каля 30 чалавек прыехалі падтрымаць Зьмітра Дашкевіча

Да зьняволенага лідэра Маладога Фронту Зьмітра Дашкевіча ў Горацкую папраўчую калёнію нумар 19 прыехаў адвакат Анатоль Мялек.

Ён намагаецца атрымаць спатканьне з Дашкевічам. Адваката суправаджае будучая жонка Зьмітра Наста Палажанка, паведамляе Радыё Свабода.

Ля ўваходу ў калёнію сабралася каля 30 чалавек. Гэта паплечнікі Зьмітра, актывісты апазыцыйных арганізацыяў, журналісты. Сярод іх --старшыня АГП Анатоль Лябедзька, лідэр кампаніі "Гавары праўду" Уладзімер Някляеў. Прысутныя знаходзіліся прыкладна 150 мэтраў ад адміністратыўнага будынку. Бліжэй іх не падпускалі, бо быў выстаўлены пост з двух міліцыянтаў і двух вайскоўцаў.

Аднак прыблізна а 14 гадзіне ўсім дазволілі прайсьці да будынку калёніі, і адміністрацыя паведаміла, што вырашае, ці можа даць спатканьне з Дашкевічам

27 ліпеня Зьміцер Дашкевіч трэці раз за час зьняволеньня трапіў у штрафны ізалятар калёніі.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках