15 лiстапада 2024, Пятніца, 13:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Хто падыме меч на свой народ, той ад мяча і загіне»

112

З такімі словамі ксёндз Ян Шуткевіч звярнуўся да беларускага дыктатара Лукашэнкі.

21 жніўня ў касцёле Святога Барфаламея ў Вільні ксёндз Ян Шуткевіч, які раней быў пробашчам Мінскага кафедральнага касцёла, правёў імшу за здароўе і найхутчэйшае вызваленне кандыдата ў прэзідэнты Беларусі Андрэя Саннікава, каардынатара «Еўрапейскай Беларусі» Дзмітрыя Бандарэнкі і ўсіх беларускіх палітзняволеных.

«Мы сёння молімся за Андрэя Саннікава, Дзмітрыя Бандарэнку і ўсіх беларускіх палітзняволеных, якія апынуліся ў Беларусі ў турмах за тое, што змагаліся за свабоду сваёй краіны. Уся Беларусь сёння змагаецца за свабоду. Падзякуем Госпаду Богу за людзей, якія ахвяруюць сваёй свабодай дзеля ўсіх нас. Я казаў, калі быў пробашчам Мінскай кафедры, і прэзідэнту Лукашэнку асабіста: «Хто падыме меч на свой народ, той ад мяча і загіне». Гэта словы Ісуса Хрыста», - сказаў падчас імшы ксёндз Ян Шуткевіч.

Айцец Ян таксама падкрэсліў у час службы, што «высілкі нейкага дыктатара нішто супраць волі Ісуса Хрыста, які сказаў, што ўсе людзі павінны быць роўнымі і свабоднымі».

Касцёл Святога Барфаламея быў поўны. На службу прыйшлі грамадскія актывісты і праваабаронцы з Беларусі і Літвы, а таксама простыя жыхары Вільні.

Ксендз Ян Шуткевіч прывітаў рэдактара сайта charter97.org Наталлю Радзіну

Напісаць каментар 112

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках