15 лiстапада 2024, Пятніца, 16:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як Севярынец працуе разнарабочым на складзе (Фота)

22

Сустаршыня партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Павел Севярынец, які асуджаны да 3 гады абмежавання волі, пачаў працаваць у фермерскай гаспадарцы «Бардо».

«Працую тут падсобным рабочым на складзе. Дапамагаю афармляць дакументацыю, пры неабходнасці пераношу фарбы ці тое-сёе іншае. Пакуль яшчэ знаёмлюся тут з усім. Начальства ставіцца нядрэнна», - паведаміў палітвязень «Радыё Свабода».

Фермерская гаспадарка «Бардо» знаходзіцца на тэрыторыі былой вайсковай часткі ў сяле Куплін Пружанскага раёна. Размешчаная яноя адразу ля камендатуры, дзе жыве цяпер асуджаны сустаршыня БХД.

Гаспадарка спецыялізуецца на вырошчванні бульбы, капусты, буракоў, морквы, збожжавых. Займаюцца тут і гадоўляй рыбы.

Павел Севярынец быў працаўладкаваны ў фермерскую гаспадарку «Бардо» па загадзе са спецкамендатуры пасля таго, як многія прадпрыемствы і арганізацыі Пружанаў адмовіліся даць яму працу.

16 мая Павел Севярынец, які падчас выбараў 2010 года кіраваў выбарчым штабам кандыдата ў прэзідэнты Віталя Рымашэўскага, быў асуджаны на тры гады абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу на падставе ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх).

Павел Севярынец ля склада, у якім працуе

Анатоль Сахаруша з Малеы прывёз Севярынцу свежую прэсу

Галоўны офіс фермерскай гаспадаркі

Вырошчванне бульбы - адзін з профіляў гаспадаркі

Спецкамендатура

Імправізаваная трэнажорная зала каля спецкамэндатуры

Сабор Аляксандра Неўскага ў Пружанах, які наведвае Павел Севярынец

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках