26 снежня 2024, Чацвер, 18:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Грыбаўскайтэ запатрабавала палепшыць каардынацыю

11
Грыбаўскайтэ запатрабавала палепшыць каардынацыю

Пасля скандалу, звязанага з перадачай дадзеных Беларусі, неабходна паляпшаць каардынацыю паміж дзяржустановамі, заявіла ў панядзелак прэзідэнт Літвы Даля Грыбаўскайтэ.

«Створаная ва ўрадзе працоўная група павінная будзе ацаніць і вызначыць, каб такія падзеі не паўтараліся ў будучыні, і каб каардынацыя паміж дзяржустановамі адбывалася больш адказна і якасна» - сказала прэзідэнт.

Грыбаўскайтэ сцвярджае, што міністры замежных справаў і юстыцыі адчуваюць сваю адказнасць за тое, што Менску былі перададзеныя банкаўскія дадзеныя праваабаронцы Алеся Бяляцкага, паведамляе

DELFI

«Я асабіста размаўляла з абодвума міністрамі, яны адчуваюць такую ​​адказнасць», - сказала прэзідэнт.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках