16 лiстапада 2024, Субота, 9:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На беларуска-літоўскай мяжы загарэліся фуры

9
На беларуска-літоўскай мяжы загарэліся фуры

Увечары 21 жніўня на аўтастаянцы ля аўтатрасы Гродна - Друскінінкай, што ў двух кіламетрах ад кантрольна-прапускнога пункта «Прывалкі», загарэліся два грузавікі.

Як паведамляе прэс-служба МНС Беларусі, кіроўцу фуры DAF з расейскімі нумарамі даставілі ў рэанімацыю з апёкамі 80% цела, медыкі ацанілі ягоны стан як цяжкі.

Паводле папярэдняй інфармацыі, ён перапампоўваў паліва электрапомпай, падчас чаго здарылася кароткае замыканне і пачаўся пажар. Полымя пашкодзіла бакавую сцяну аўтафургона, тэнт напаўпрычэпа, а таксама часткова фуру MAN з беларускімі нумарамі, якая стаяла поруч. Агонь атрымалася патушыць да прыбыцця выратавальнікаў.

Нагадаем, што ў гэтыя дні ў чэргах на беларуска-літоўскай мяжы суткамі прастойваюць тысячы аўтамабіляў.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках