25 снежня 2024, Серада, 20:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускія НПЗ валютай дзяліцца не будуць

5
Беларускія НПЗ валютай дзяліцца не будуць

Урад захаваў ільготы па абавязковым продажы валютнай выручкі для нафтаперапрацоўчых заводаў, якія прадугледжваюць вызваленне ад абавязковага продажу 30% валютнай выручкі.

Тэрмін дзеяння ільготаў мінаў на пачатку трэцяга квартала 2011 года і быў падоўжаны на нявызначаны час у сувязі з цяжкім фінансавым становішчам прадпрыемстваў, паведаміла агенцтву ПРАЙМ-ТАСС крыніца ў профільным ведамстве.

«Рашэнне пралангіраваць ільготы звязанае з фінансавым станам беларускіх НПЗ. Па выніках паўгоддзя абодва заводы (Мазырскі НПЗ і ААТ «Нафтан», Наваполацк) спрацавалі са стратамі. Нягледзячы на ​​меры, што прымаюцца - такія, як зніжэнне акцызнага падатку на нафтапрадукты на 10%, паступовае павышэнне коштаў на аўтамабільнае паліва на ўнутраным рынку, НПЗ не змаглі выйсці на стабільныя фінансавыя паказчыкі», - сказаў суразмоўца агенцтва.

Па ягоных словах, у больш складанай сітуацыі апынуўся Мазырскі НПЗ. Гэта звязана з тым, што ён выпускае большы ў параўнанні з «Нафтанам» аб'ём бензінаў, у той час як у РФ з мая бягучага года ўведзеная практычна забаронная экспартная пошліна на бензін. Беларускі бок у межах міждзяржаўных дамоўленасцяў ўвёў аналагічную экспартную пошліну. «Фінансавае становішча «Нафтана» ў апошнія месяцы некалькі палепшылася, аднак завод з 18 жніўня спыняе шэраг установак на капрамонт, што пагоршыць ягоныя паказчыкі», - сказаў суразмоўца.

Беларускія НПЗ адчуваюць фінансавыя цяжкасці ў сувязі са змяненнем умоваў імпарту расейскай нафты, у кошт якой у гэтым годзе ўключаная высокая прэмія расейскім нафтавікам, а таксама зніжэннем прыбытковасці экспарту нафтапрадуктаў з прычыны адставання росту экспартных коштаў на нафтапрадукты ад коштаў на сыравіну, ростам рэалізацыі на ўнутраным рынку, які для нафтаперапрацоўшчыкаў застаецца стратным. Пры гэтым з прычыны хуткага росту коштаў на нафту заводам патрабаваўся большы аб'ём валюты для аплаты імпартаванай сыравіны.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках