16 лiстапада 2024, Субота, 4:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мінюст адмовіў у рэгістрацыі «Гавары праўду»

10
Мінюст адмовіў у рэгістрацыі «Гавары праўду»

Актывісты аб'яднання не згодныя і ўсё роўна маюць намер рэгістравацца.

Як паведаміў БелаПАН адзін з заснавальнікаў аб'яднання Сяргей Вазняк, Міністэрства юстыцыі Беларусі адмовіла ў рэгістрацыі даследча-асветніцкаму грамадскаму аб'яднанню «Гавары праўду!», якое ўзначальвае кандыдат у прэзідэнты на выбарах 2010 года Уладзімір Някляеў.

22 жніўня ён атрымаў адказ на заяўку аб рэгістрацыі за подпісам начальніцы ўпраўлення па пытаннях некамерцыйных арганізацый Мінюста Алены Кірычэнка. «У тэксце ліста паказаная толькі адна прэтэнзія да заснавальнікаў. На думку Кірычэнка, мы павінныя былі прадставіць не толькі гарантыйны ліст аб прадастаўленні «Гавары праўду!» юрыдычнага адрасу (такі ліст у Мінюст быў прадстаўлены разам з іншымі рэгістрацыйнымі дакументамі), але і дакументы, якія пацвярджаюць права ўласнасці на гэтае памяшканне», - адзначыў Вазняк .

Як вынікае з ліста Мінюста, гэтае парушэнне носіць «неадольны характар».

«Я лічу, што Мінюст парушае заканадаўства, - заявіў Вазняк. - У законе «Аб грамадскіх аб'яднаннях» сказана, што заснавальнік павінен прадставіць «дакумент, якi пацвярджае наяўнасць юрыдычнага адраса грамадскага аб'яднання». Такім дакументам з'яўляецца гарантыйны ліст уласніка, які быў намі прадстаўлены. Закон не патрабуе дакумента, які пацвярджае права ўласнасці на гэта памяшканне. Але і гэты дакумент ў нас маецца. Па патрабаванні Мінюста мы б маглі б яго падаць, але такога патрабавання не было. Наш «недахоп» не носіць «неадольны характар». І я наўпрост зараз, на працягу гадзіны, магу прадставіць у Мінюст неабходныя дакументы».

Ён мяркуе, што Мінюст - гэта структура, якая павінная не толькі кантраляваць выкананне заканадаўства, але і «працаваць, дапамагаць, кансультаваць заяўнікаў грамадскіх аб'яднанняў». «За месяц, на працягу якога разглядаліся нашыя дакументы на рэгістрацыю, можна было патэлефанаваць і сказаць, якога дакумента не хапае. Мы ўсё падалі. Тым больш, што па законе мы маем на гэта права - дапаўняць дакументы на рэгістрацыю. Але ніхто нам нічога не сказаў», - адзначыў Вазняк.

Рашэнне аб нерэгістрацыі ДПА «Гавары праўду!» будзе абскарджанае ў Вярхоўным судзе ў бліжэйшы час.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках