15 лiстапада 2024, Пятніца, 12:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прагноз Moody's для Беларусі: Замарожванне дэпазітаў і дэфолт

241
Прагноз Moody's для Беларусі: Замарожванне дэпазітаў і дэфолт

Moody's ацэньвае патрэбы Беларусі ў экстраным знешнім фінансаванні ў II паўгоддзі 2011 года ў $3-6 млрд.

Як адзначаецца ў каментары міжнароднага рэйтынгавага агенцтва Moody's з нагоды перспектыў ўстойлівасці банкаўскай сістэмы Беларусі, такі ж аб'ём знешняга фінансавання неабходны краіне ў 2012 годзе для пакрыцця дэфіцыту плацёжнага балансу, паведамляе «Интерфакс-Украина».

Пры гэтым у выпадку адсутнасці неабходнага знешняга фінансавання і захавання існуючага адміністрацыйнага рэжыму курсаўтварэння агенцтва папярэджвае аб магчымасці далейшага зніжэння краінавага рэйтынгу Беларусі з «B3» і пераходу яго да ўзроўня «Саа».

Moody's ў сваім прагнозе абапіраецца на два найбольш верагодных сцэнара развіцця падзеяў у Беларусі. Асноўны сцэнар прадугледжвае паступленне да канца гэтага года $3-6 млрд у форме знешніх запазычанняў (альбо сродкаў ад прыватызацыі) і лібералізацыю рэжыму курсаўтварэння, якая дазволіць удзельнікам рынку бесперашкодна купляць замежную валюту.

У якасці крыніц знешніх пазык для Беларусі, Moody's называе крэдыт Антыкрызіснага фонду ЕўрАзЭС на $3 млрд у 2011-2013 гадах, зварот Менска ў Міжнародны валютны фонд (МВФ) за крэдытам на $3,5-8 млрд і паступленні ад прыватызацыі.

Пры гэтым сцэнары эксперты агенцтва чакаюць пагаршэння паказчыкаў дзейнасці беларускіх банкаў, але іхнія рэйтынгі захаваюцца на ўзроўні «В3», да якога яны былі паніжаныя ў ліпені гэтага года, з «негатыўным» прагнозам.

У прыватнасці, Moody's прагназуе, што праблемныя актывы беларускіх банкаў вырастуць да 15% да канца 2012 года з 3% у 2010 годзе. Эксперты агенцтва таксама чакаюць зніжэння дастатковасці ўласнага капіталу банкаў да 4%, што істотна ніжэй за нарматыўны ўзровень (8%). У канцы 2012 года спатрэбіцца рэкапіталізацыя беларускіх банкаў на суму, эквівалентную $1 млрд, што, на думку агенцтва, можа адбыцца за кошт бюджэту.

Песімістычны сцэнар прадугледжвае захаванне дэфіцыту замежнай валюты з-за ўзмацнення жорсткасці валютнага рэгулявання, недастатковае ўзмацненне жорсткасці манетарнай палітыкі з мэтай захавання ўнутранага попыту і немагчымасць прыцягнення крэдытаў МВФ па палітычных меркаваннях, нараўне з затрымкай у прыватызацыі.

У гэтым выпадку эксперты Moody's чакаюць замарожвання валютных дэпазітаў у беларускіх банках або іх адміністрацыйную канверсію у рублёвыя сродкі. Па іхніх прагнозах, паглыбленне праблемаў у банкаўскім сектары паскорыцца, аж да павелічэння долі праблемных актываў да 20% у канцы 2012 года, рэзкага зніжэння ліквіднасці і прыбытковасці банкаў. Следствам стане зніжэнне рэйтынгаў беларускіх банкаў да ўзроўню «Саа», што адлюстроўвае меркаванне агенцтва аб магчымасці дэфолту.

Moody's прысвойвае рэйтынгі шасці беларускім банкам - дзяржаўным Беларусбанку, Белаграпрамбанку, Белінвестбанку, БПС-банку, што належыць Сбербанку РФ, а таксама банку «Масква-Мінск» (беларуская «дачка» Банка Масквы) і прыватнаму МТБанку. Сумарна на долю гэтых банкаў прыпадае каля 65% актываў банкаўскай сістэмы Беларусі, якая складаецца з 31 банка.

Напісаць каментар 241

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках