25 снежня 2024, Серада, 9:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ва ўрада засталося 3 дні для дэвальвацыі

152
Ва ўрада засталося 3 дні для дэвальвацыі

На думку эканаміста Сяргея Чалага, урад і Нацбанк павінныя да выходных у чарговы раз дэвальваваць рубель.

Пасяджэнне Савета дырэктараў МВФ, дзе будзе разглядацца і беларуская заяўка на крэдыт у памеры ад 3,5 да 8 млрд. даляраў, пройдзе ў панядзелак, 29 жніўня, перадае «Радыё Рацыя».

«Акно магчымасцяў на самай справе вельмі маленькае, да пятніцы трэба паспець, бо ў панядзелак пасяджэнне савета дырэктараў МВФ, а ім ужо трэба будзе прадэманстраваць нейкае рынкавае рашэнне праблемы. У мяне вельмі багаты досвед супрацоўніцтва па першай праграме, калі асноўныя, самыя прынцыповыя моманты былі фактычна тарпедаваныя. На гэтым савеце дырэктараў будзе разглядацца фармальная заява, якую нашыя падалі. Калі прапусціць гэты савет дырэктараў, гэта будзе азначаць, што ўсё яшчэ на некалькі месяцаў пераносіцца, і планы нашых уладаў застаюцца за гарызонтам», - лічыць эканаміст.

Пакуль жа, як заўважыў Сяргей Чалы, урад спрабуе адолець эканамічны крызіса адміністрацыйнымі метадамі. Менавіта так, як гэта было падчас распаду СССР.

Напісаць каментар 152

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках