26 снежня 2024, Чацвер, 6:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Працягваюцца допыты па «справе Бяляцкага»

Працягваюцца допыты па «справе Бяляцкага»

Раніцай 25 жніўня гарадзенскі праваабаронца Віктар Сазонаў быў дапытаны ў мясцовым упраўленні Дэпартамента фінансавых расследаванняў.

Допыт праходзіў у межах крымінальнай справы, узбуджанай у дачыненні да кіраўніка праваабарончага цэнтра «Вясна» Алеся Бяляцкага.

- Сапраўды, з самога Менска прыехала следчы, маглі б тут каму даручыць зрабіць допыт. Гэта кажа аб тым, што яны да гэтай справы ставяцца вельмі сур'ёзна. Усе разумеюць, што гэта не шэраговая справа, і ўсё трэба зрабіць так, каб нешта даказаць. Але мы ведаем Алеся Бяляцкага і ведаем, што ён невінаваты. Што б там ні адбывалася, мы, уступаючы на праваабарончы шлях, шлях барацьбы за сваю краіну, ведалі, што такое можа быць, таму нічога нечаканага ў гэтым для нас няма», - заявіў Сазонаў «Радыё Свабода».

Аднак паведаміць падрабязнасці допыту праваабаронца адмовіўся, паколькі даў падпіску аб невыдаванні дадзеных следства.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках