24 снежня 2024, aўторак, 20:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пацыент ў прытомнасць не прыйшоў

432
Пацыент ў прытомнасць не прыйшоў

(абноўлена) Лукашэнка ў чацвер праводзіць нараду па актуальных пытаннях сацыяльна-эканамічнага развіцця.

Краіна чакала ад гэтай нарады канкрэтных рашэнняў па курсе даляра і пачатку рэформаў.

Мяркуючы па першых цытатах, якія з'явіліся на стужках афіцыйных інфармагенцтваў, урад і надалей будзе рабіць выгляд, што нічога жудаснага ў краіне не адбываецца.

Нагадаем, некалькі дзён таму міжнароднае рэйтынгавае агенцтва Moody's спрагназавала развіццё сітуацыі ў Беларусі. Мяркуючы па заявах Лукашэнкі, сітуацыя будзе развівацца па песімістычным сцэнары: гіперінфляцыя, множнасць курсаў, немагчымасць прыцягнуць знешняе фінансаванне, і, як вынік, дэфолт банкаўскай сістэмы і краіны ў цэлым.

Прыводзім выказванні Лукашэнкі па актуальных пытаннях.

Валюты не будзе

«Паўтара-два месяцы ў нас на стабілізацыю на валютным рынку. Цалкам. Каб насельніцтва не проста слухала, верыла ці не верыла, а паверыла, што курс, які вызначаны, будзе дзейнічаць і далей, і сітуацыя будзе развівацца ў гэтым кірунку, які будзе пазначаны прэзідэнтам».

«Сёння мы правядзем нараду ў такім коле. На падставе прапрацоўкі пытанняў на гэтай нарадзе, мы вызначым курс (дзеянні ўрада і НББ). Далей цягнуць нельга, па выніках нарады мы павінныя вызначыцца... аўторак-серада - усё будзе зведзена ў адзін дакумент і вынесена на ўзровень прэзідэнта, на наступным тыдні я абвяшчу людзям, як будзе дзейнічаць ўрад і Нацыянальны банк у гэтай сітуацыі... Будуць вызначаныя адказныя і кантралёры».

«Катастрофы няма, сітуацыя кантралюемая, але патрабуе прыняцця пэўных рашэнняў... бягучы стан эканомікі кажа аб тым, што ў нас ёсць усе магчымасці для вырашэння пастаўленых задач».

«Нам трэба выходзіць на нармальны ўзровень функцыянавання валютнага рынку... ўсе нашыя рашэнні павінныя будуць грунтавацца на аб'ектыўных эканамічных законах, незалежна ад таго, хочам мы таго, ці не... Ніякага папулізму быць не павінна».

Гаворачы аб сітуацыі, якая складваецца, А. Лукашэнка адзначыў, што ў першым паўгоддзі паступленне валютнай выручкі дасягнула свайго «гістарычнага максімуму і склала больш за 20 млрд даляраў», перадае «Інтэрфакс Захад».

«Такога прытоку валюты краіна яшчэ не ведала», сказаў ён. Акрамя таго, па ягоных словах, рост ВУП за 7 месяцаў склаў прыкладна 10 адсоткаў. «Гэта самы высокі рост у свеце», - падкрэсліў А. Лукашэнка.

Разам з тым, па ягоных словах, «такія паказчыкі не дазваляюць нам дастаткова мець валюты, каб будаваць сваю палітыку на валютным рынку і стабілізаваць сітуацыю з гэтай валютай». «Мне патрэбныя вывераныя прапановы, з аналізам станоўчых і адмоўных наступстваў, а не пераказ пастулатаў з падручнікаў па эканамічнай тэорыі».

А. Лукашэнка таксама заявіў, што «даручыў Камітэту Дзяржкантролю, сілавым структурам, вывучыць сітуацыю па вяртанні валютнай выручкі ў краіну». «Дзе-нідзе ўжо пачалі сваволіць, недзе выручку пакінулі. Калі такія факты будуць выяўленыя - мала не будзе».

Пасля таго, як улады вызначацца з мерамі па стабілізацыі валютнага рынку, штотыдзень будуць праводзіцца брыфінгі, якія будуць інфармаваць аб рэалізацыі плана дзеянняў. «Нічога ў таямніцы трымаць не трэба, нават калі гэта будзе непрыемна».

А. Лукашэнка падкрэсліў, што «сёння ёсць усё, каб працаваць, зарабляць, эканоміку вывесці на патрэбны ўзровень, збалансаваць валютны рынак і захаваць краіну».

У дэфолце банкаў вінаватая пятая калона

«Ніякага замарожвання укладаў насельніцтва нам няма неабходнасці рабіць. Гэта ж нічога не дасць... Зноў нам пачынаюць падкідваць «гнілоту» - нашая пятая калона з-за межаў краіны (сцвярджае), што заўтра-паслязаўтра пачнуць замарожваць ўклады. Нам пачынаюць гэтую ідэйку падкідваць, каб насельніцтва ўзбудзіць... Я хачу, каб насельніцтва разумела: мы на гэтую меру не пойдзем, яна нам не патрэбная».

Мяса ў крамах не будзе

«Мы знаходзімся ў адзінай эканамічнай прасторы з Расейскай Федэрацыяй, ды і ўкраінская мяжа ў нас не на замку. Закрыем мы некаму, заўтра закрыюць і нам. Таму казаць пра тое, што заўтра міліцыя, памежнікі з мытнікамі, стануць на мяжы ланцугом і нікога не пусцяць - гэта поўная дур».

Фанцікаў надрукуюць

У Беларусі будзе прадоўжаняа палітыка індэксавання дапамог, пенсій, стыпендый і заробкаў на рост інфляцыі і коштаў.

«І хоць нас крытыкуюць за тое, што мы павялічылі пенсіі і індэксавалі заробкі, але такая палітыка неабходная, і яна будзе працягнутая... Ці здольнае насельніцтва пры тым, што мы маем добры аб'ём вытворчасці малака і мяса, іншых прадуктаў, сёння нармальна харчавацца? Ці хапае ў насельніцтва для гэтага грошай? Я не кажу пры гэтым, што трэба выкінуць масу грошай, як гэта было раней. Грошы трэба зарабіць. Але стварылі мы ўмовы для таго, каб чалавек мог зарабіць столькі грошай, каб пракарміць сябе і сваю сям'ю».

Хлусня па графіку

«Нічога ў таямніцы трымаць не трэба, нават калі гэта будзе непрыемна... Мы сёння вызначымся, хто будзе штотыдзень ці два-тры разы на тыдзень пры неабходнасці праводзіць брыфінгі і інфармаваць насельніцтва аб нашых дзеяннях».

Напісаць каментар 432

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках