15 лiстапада 2024, Пятніца, 12:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зміцер Буланаў: Памілавання прасіць не буду (Відэа)

21

Маці палітвязня распавяла пра спатканне з сынам напярэдадні ягонага дня народзінаў у калоніі ўзмоцненага рэжыму. У калоніі Зміцер сустрэў сваё 28-годдзе.

У інтэрв'ю Белсату Клаўдзія Буланава кажа: першае, што сказаў ейны сын падчас спаткання - што не будзе падпісваць прашэнне аб памілаванні. «Я яго разумею, чаму ён так вырашыў, - кажа жанчына. - Я яму адразу напісала ў першым жа лісце за краты: «Змітрук, ты не быў злачынцам, не з'яўляешся ім і ніколі ім не будзеш».

«Я яму сказала: сын, я ганаруся табой. Цяжка пераносіць такое. Калі несправядлівасць, калі ты разумееш, што ты невінаваты, трэба трымацца годна. Калі я яго ўбачыла на судзе, я адкрыла ў сваім сыне нешта новае, - адзначае маці палітвязня. - Дзіця застаецца дзіцём для маці, нават калі вырасце. А тут я ўбачыла дарослага чалавека, які ўмее разважаць, умее спакойна трымацца. Ён сябе трымаў годна. І гэтая годнасць сведчыць пра ягоную сталасць як чалавека, як асобы».

Зміцер Буланаў пасля падзеяў 19 снежня адседзеў 10 сутак адміністрацыйнага арышту. Потым міліцыянты запатрабавалі ад яго прыйсці на допыт, але без позвы Зміцер адмовіўся гэта зрабіць. Неўзабаве яго абвінавацілі ў арганізацыі масавых беспарадкаў. Суддзя Людміла Грачова вынесла рашэнне аб пазбаўленні волі на тры гады. Пакаранне Зміцер адбывае ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках