15 лiстапада 2024, Пятніца, 22:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Харкавец спадзяецца на крэдыт ЕўрАзЭС

10
Харкавец спадзяецца на крэдыт ЕўрАзЭС

Беларусь чакае ў лістападзе 2011 года паступленне другога транша крэдыту Антыкрызіснага фонду ЕўрАзЭС.

Аб гэтым паведаміў сёння журналістам міністр фінансаў Беларусі Андрэй Харкавец, паведамляе БелТА.

«Мы чакаем атрымаць чарговы транш крэдыту ЕўрАзЭС у лістападзе ў памеры $440 млн», - сказаў Андрэй Харкавец.

Пагадненне паміж Беларуссю і Еўразійскім банкам развіцця аб прадастаўленні Беларусі фінансавага крэдыту са сродкаў Антыкрызіснага фонду ЕўрАзЭС было падпісанае 9 чэрвеня 2011 года.

Нагадаем, галоўнай умовай працягу крэдытавання з'яўляецца выхад на адзіны рынкавы курс беларускага рубля ў адносінах да замежных валют, а таксама прыватызацыя.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках