26 снежня 2024, Чацвер, 23:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У 2012 годзе Беларусь павінная выплаціць 1,8 млрд даляраў па даўгах

29
У 2012 годзе Беларусь павінная выплаціць 1,8 млрд даляраў па даўгах

Беларусі для пагашэння і абслугоўвання бягучага партфеля вонкавага дзярждоўгу ў 2012 годзе спатрэбіцца 1,8 млрд даляраў супраць 0,7 млрд у 2011 годзе.

Аб гэтым паведамляе ПРАЙМ-ТАСС са спасылкай на крыніцу ў органах дзяржкіравання Беларусі.

У 2013 годзе на гэтыя мэты краіне спатрэбіцца 3,1 млрд даляраў, у 2014 годзе - 3,2 млрд, у 2015 годзе - 2,7 млрд.

«Асноўнай прычынай росту плацяжоў па пагашэнні і абслугоўванні знешняга дзярждоўгу з'яўляецца неабходнасць пагашэння ў 2012 годзе аблігацый Беларусі, размешчаных у 2010 годзе на фінансавым рынку Расеі, пагашэнне ў 2012-2015 гадах крэдыту МВФ і крэдытаў Расеі, прадастаўленых у 2007-2009 гадах, а таксама пагашэнне ў 2015 годзе еўрабондаў Беларусі на 1 млрд даляраў, размешчаных у жніўні 2010 года», - паведаміў суразмоўца агенцтва.

Напісаць каментар 29

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках