26 снежня 2024, Чацвер, 7:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Артак Кіракасян: Захоплены мужнасцю Бяляцкага

1
Артак Кіракасян: Захоплены мужнасцю Бяляцкага

Генсакратар Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека і кіраўнік праўлення «Інстытута грамадзянскай супольнасці» Арменіі Артак Кіракасян накіраваў Алесю Бяляцкаму ліст салідарнасці.

Пра гэта БелаПАН паведамілі ў ПЦ «Вясна».

«Самыя супярэчлівыя пачуцці перапаўнялі мяне з тых часоў, як я даведаўся летам, якая пагроза навісла над табой, што ўлады Беларусі атрымалі «падарунак» з Польшчы і Літвы з інфармацыяй аб рахунках, звязаных з тваёй праваабарончай дзейнасцю», - гаворыцца ў лісце. «Гэта і шчымлівае пачуццё несправядлівасці ад таго, што чалавек, які так аддана і верна любіць сваю краіну, свой народ і культуру, можа апынуцца ў засценках гэтай жа самай радзімы, з-за здрады «сяброў», - піша Кіракасян.

«Але разам з тым я адчуваю захапленне тваёй непахіснай, без усялякага адцення паказнога гераізму, мужнасцю, гатовасцю служыць сваёй краіне і прыняць ўдар на сябе, з тым каб прыцягнуць увагу да таго парадаксальна недальнабачнага і жорсткага рэжыму, які ўсё яшчэ трымаецца ў цэнтры Еўропы пры папушчальніцтве «дэмакратычных краін» і, вядома, свайго народа таксама», - адзначае Кіракасян.

Генеральны сакратар МФПЧ піша, што спадзяецца на беларусаў. «Спадзяюся, што іх не заслепіць фабрыкацыі улады аб вялікіх грошах, нібыта ўтоеных праваабаронцамі, якія 15 гадоў бескарысліва і, нягледзячы на ​​небяспекі, абаранялі сваіх суграмадзянаў. Спадзяюся, што, нягледзячы на ​​разлікі прагнілай ўлады, яны не будуць судзіць пра цябе зыходзячы са свайго «ніжэйшага я», якое і сапраўды часта апраўдвае прыстасаванства і абыякавасць, таму што «ўсе такія, і я не горшы». Яны запомняць цябе, у якіх бы засценках ты не апынуўся, такім, якім мы ўсе цябе даўно ведаем - мужным, бескарыслівым, барацьбітам, які ніколі не думае пра сябе, але заўсёды - пра іншых, заўсёды робіць тое, што лічыць правільным, а значыць, адзіна магчымым», - піша Артак Кіракасян.

Віцэ-прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека, кіраўнік закрытага беларускімі ўладамі праваабарончага цэнтра «Вясна» Алесь Бяляцкі быў затрыманы ў Менску ўвечары 4 жніўня. 5 жніўня ў дачыненні да затрыманага абралі меру стрымання ў выглядзе заключэння пад варту. 12 жніўня праваабаронцу прад'явілі абвінавачванне па артыкуле 243 часткі 2 Крымінальнага кодэкса (утойванне прыбыткаў у асабліва буйным памеры) і працягнулі тэрмін утрымання пад вартай на два месяцы.

Арышт Бяляцкага выклікаў шырокі міжнародны рэзананс. Вызвалення праваабаронца запатрабавалі кіраўніцтва Еўразвяза, ЗША і іншых дзяржаваў, праваабарончыя структуры, вядомыя грамадскія дзеячы і палітыкі.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках