15 лiстапада 2024, Пятніца, 12:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Супрацоўнікі ДВП МУС лічаць, што Бандарэнку лепш ехаць у калонію

12
Супрацоўнікі ДВП МУС лічаць, што Бандарэнку лепш ехаць у калонію

Палітвязня ў цяжкім пасляаперацыйным стане ўсё ж такі адпраўляюць у турму.

Як паведаміла БелаПАН жонка каардынатара грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Зміцера Бандарэнкі Вольга Бандарэнка, 29 жніўня яна сустракалася з начальнікам менскага СІЗА, а 30 жніўня - з прадстаўніком Дэпартамента выканання пакарання МУС, але дату пераезду Бандарэнка ў калонію ёй не паведамілі.

«Яны лічаць, што самы лепшы зараз варыянт - накіраваць яго ў калонію, бо ён ужо адбыў траціну ад тэрміна і напісаў заяву аб змякчэнні рэжыму. Але толькі ў калоніі яму могуць даць атэстацыю. І потым, калі суд пойдзе насустрач, то можа быць зробленае больш мяккім пакаранне», - сказала Вольга Бандарэнка.

Нагадаем, Зміцер Бандарэнка быў даверанай асобай кандыдата ў прэзідэнты Беларусі на выбарах 2010 года Андрэя Саннікава. Яго, як і многіх актывістаў апазіцыі, затрымалі пасля мітынгу 19 снежня і змясцілі ў СІЗА КДБ, дзе ў Бандарэнкі абвастрыліся хранічныя захворванні. У красавіку суд прызнаў яго вінаватым у «арганізацыі групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, і актыўным удзеле ў іх» і прысудзіў да двух гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.

У палітыка пасля арышту дыягнаставалі некалькі грыжаў дыскаў хрыбетніка і ўшчамленне спіннамазгавых нерваў. 25 ліпеня яго даставілі з Рэспубліканскай турэмнай лякарні па вуліцы Валадарскага ў 5-ю лякарню, дзе на наступны дзень зрабілі аперацыю. 17 жніўня Бандарэнку перавялі з 5-й клінічнай лякарні Менска ў Рэспубліканскую турэмную лякарню, якая знаходзіцца на тэрыторыі СІЗА па вуліцы Валадарскага.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках