25 снежня 2024, Серада, 10:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Круглы стол як дэкарацыя

29
Круглы стол як дэкарацыя

Без удзелу ў круглым стале кандыдатаў у прэзідэнты, у тым ліку і тых, хто знаходзіцца сёння за кратамі, ён будзе нагадваць грамадска-кансультатыўны савет пры адміністрацыі Лукашэнкі.

Пра гэта ў гутарцы з карэспандэнтам сайта «Товарищ.online» сказаў палітычны аглядальнік Раман Якаўлеўскі.

Учора Аляксандр Лукашэнка заявіў, што запрашае ўсіх жадаючых палітыкаў, нягледзячы на ​​іхнія погляды, да дыялогу. Зрэшты, апазіцыйныя палітыкі вельмі скептычна паставіліся да ягонай прапановы.

«Я як кіраўнік дзяржавы прапаную ўсім людзям цвярозага розуму і тым, хто любіць сваю краіну, да якога б палітычнага лагеру яны не належалі, сесці за круглы стол, паглядзець адзін аднаму ў вочы і рэальна ацаніць, хто чаго варты і што можа зрабіць для эфектыўнага паляпшэння сітуацыі ў краіне... Хочаце ваяваць і змагацца - калі ласка: змагайцеся ў адкрытай дыскусіі, даказвайце сваю правасць, адстойвайце свой пункт гледжання. Але не праз пагромы і не са зброяй у руках. Падобныя дзеянні будуць спыняцца неадкладна, як гэта было нядаўна ў аплотах дэмакратыі», - заявіў Лукашэнка.

«Cаму заяву аб наспеўшай неабходнасці дыялогу з усімі, хто прытрымліваецца розных палітычных поглядаў можна толькі вітаць, - кажа Раман Якаўлеўскі. - Відавочна, што краіна знаходзіцца на важным этапе свайго існавання».

У той жа час, суразмоўца сайта «Товарищ.online» са шкадаваннем адзначае, што наогул нічога не было сказана пра палітвязняў кандыдатаў у прэзідэнты і іншых актывістаў дэмакратычнага руху, якія знаходзяцца за кратамі.

«Без іх такі стол проста будзе нагадваць незабыўную дэкарацыю пад назвай грамадска-кансультатыўны савет пры адміністрацыі прэзідэнта, дзе садзяць за стол толькі тых, каго самі ў адміністрацыі прэзідэнта і хочуць бачыць», - сцвярджае палітаглядальнік.

На ягоную думку, казаць пра тое, чым дыялог можа скончыцца для Беларусі, можна будзе толькі тады, калі ён рэальна пачнецца.

Раман Якаўлеўскі не выключыў таго, што на Захадзе могуць знайсціся і такія дзеячы, якіх і такі фармат, па сутнасці не сказаны Лукашэнкам, можа задаволіць.

«Але я моцна сумняюся, што гэта можа адбыцца ў ЗША, Польшчы ў перыяд перадвыбарных кампаній. Ды і Вільня не павінная больш рызыкаваць сваім даверам і прагінацца пад прэсам некаторых сваіх алігархаў», - лічыць суразмоўца сайта «Товарищ.online».

Ён нагадаў, што і ў Францыі ў наступным годзе прэзідэнцкія выбары і наўрад ці Сарказі захоча быць міратворцам Лукашэнкі. Акрамя гэтага, з новага года павінны ўзмацніцца ўплыў наднацструктураў ЕЗ - Службы знешняй палітыкі Эштан: «Не думаю, што зараз і там засталіся ілюзіі наконт проста дыялогу».

«У Варшаве зараз добра павінныя разумець розніцу паміж пастулатамі Квасьнеўскага (галоўнае размаўляць) і Качыньскага (казаць, калі ёсць аб чым). Апошняе ўяўляецца важным. Гэта мне так казаў загінулы пад Смаленскам Марыюш Хандзлік - дарадца па знешняй палітыцы прэзідэнта Польшчы Леха Качыньскага», - рэзюмаваў палітаглядальнік.

Напісаць каментар 29

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках