27 снежня 2024, Пятніца, 13:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ірына Халіп: Прапанова Лукашэнкі - гэта цынізм (Відэа)

41

Журналістка лічыць, што спачатку Лукашэнка павінен вызваліць і апраўдаць усіх палітвязняў, а пасля можна будзе думаць аб правядзенні дыялогу.

«Выказванні, заклікі і ініцыятывы Лукашэнкі выглядаюць проста смешнымі. Яшчэ больш смешна, калі ўсе пачынаюць на гэта сур'ёзна рэагаваць. Чалавек папросту нясе, што яму хочацца, і за ўсім гэтым не хаваецца ніякага сэнсу.

Гэта такі чалавек, які прывык, што можа выказвацца, як хоча, дзе хоча і не несці ніякай адказнасці за свае словы», - лічыць журналістка Ірына Халіп, жонка зняволенага кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава.

«Усё, што кажа Лукашэнка, гэта пустыя словы. Дыялог яму прапанавала апазіцыя, хачу згадаць, яшчэ пасля выбараў у 2006 годзе. Тады таксама быў палітычны крызіс, сядзеў Аляксандр Казулін. Лукашэнку прапаноўвалі дыялог, але ён нават не заўважыў гэтай ініцыятывы. А цяпер да яго дайшло, праз пяць гадоў - прабачце, цягнік сышоў», - сказала Халіп у інтэрв'ю тэлеканалу Белсат.

Напісаць каментар 41

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках