26 снежня 2024, Чацвер, 23:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Бандарэнку могуць павезці зноў у турму

12
Бандарэнку могуць павезці зноў у турму

Жонка палітвязня Зміцера Бандарэнкі асцерагаецца, што яго павязуць у турэмны шпіталь, не даўшы магчымасці прайсці рэабілітацыю.

Нагадаем, Бандарэнка быў даверанай асобай кандыдата ў прэзідэнты Беларусі Андрэя Саннікава на выбарах 2010 года. Яго, як і многіх актывістаў апазіцыі, затрымалі пасля мітынгу 19 снежня і змясцілі ў СІЗА КДБ, дзе ў Бандарэнкі абвастрыліся хранічныя захворванні. У Бандарэнкі дыягнаставана некалькі грыжаў дыскаў хрыбетніка і ўшчамленне спіннамазгавых нерваў. Аперацыя прайшла 26 ліпеня ў 5-й клінічнай лякарні Менска.

Вольга Бандарэнка паведаміла БелаПАН, што ў цяперашні час Зміцер знаходзіцца ў пасляаперацыйнай палаце нейрахірургічнага аддзялення 5-й клінічнай лякарні. «На днях яго павінныя перавесці ў іншае аддзяленне, дзе ідзе аднаўленне», - сказала яна.

Па словах жонкі Бандарэнкі, лекары рэкамендуюць праходзіць аднаўленне ў рэспубліканскай лякарні медыцынскай рэабілітацыі ў Аксакаўшчыне, «інакш ён ніколі не акрыяе». У Аксакаўшчыне можна прайсці неабходныя аднаўленчыя працэдуры, фізіяпрацэдуры, сказала Бандарэнка. Пав ейных словах, горшы варыянт - аднаўленне ў неўралагічным аддзяленні 5-й клінічнай лякарні.

«Павінна быць так, а як будзе на самой справе, я не ведаю. На самой справе яго, хутчэй за ўсё, павязуць у турэмны шпіталь, дзе няма ніякіх фізіяпрацэдур», - сказала жонка Зміцера.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках