15 лiстапада 2024, Пятніца, 20:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мінюст Літвы запатрабаваў банкаўскія дадзеныя праз суд

37
Мінюст Літвы запатрабаваў банкаўскія дадзеныя праз суд

Дадзеныя ў банкаў чыноўнікі міністэрства юстыцыі Літвы запыталі з прыцягненнем суда.

Літву ўжо некалькі дзён скалынае скандал, звязаны з тым, што Міністэрства юстыцыі падало Беларусі дадзеныя аб сродках праваабаронца Алеся Бяляцкага, якія змяшчаюцца на рахунках літоўскіх банкаў.

Высветлілася, што гэтыя дадзеныя ў банкаў чыноўнікі міністэрства запыталі з прыцягненнем суду, піша Lietuvos rytas.

Па дадзеных выдання, увесну, атрымаўшы запыт ад беларускіх уладаў з нагоды Алеся Бяляцкага і Валянціна Стэфановіча, Міністэрства юстыцыі звярнулася ў два банкі, у якіх знаходзіліся іхнія асабістыя рахункі. З нагоды В. Стэфановіча - у банк SEB, у сувязі з А. Бяляцкім - у банк DnB Nord, піша Delfi.

Абодва банкі цяпер адмаўляюцца каментаваць сітуацыю. Аднак па звестках Lietuvos rytas, DnB Nord прадаставіў дадзеныя адразу, а SEB не спяшаўся выконваць просьбу, пацікавіўшыся ў міністэрства, на якой прававой падставе банк павінен гэта рабіць.

У той жа час банк дачакаўся ад суддзі 2-га віленскага акруговага суда Юратэ Гайдзітэ-Лаўрыновіч абавязацельства прадаставіць інфармацыю.

Гэтага банку падалося ўжо дастатковым для таго, каб выканаць просьбу міністэрства.

Канчатковае рашэнне выслаць усе дадзеныя Менску прыняла і падпісала дырэктарка дэпартамента міжнароднага права Міністэрства юстыцыі Аушра Бернатэне.

Напісаць каментар 37

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках