15 лiстапада 2024, Пятніца, 23:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Новы рэкорд: 7100 за даляр

45
Новы рэкорд: 7100 за даляр

На інтэрнэт-біржы сістэмы Webmoney беларускі рубель паставіў новы рэкорд.

Эквівалент беларускага рубля (WMB) па адносінах да даляра на момант выхаду артыкула таргуецца ў прамежку 7123-7230 за 1 даляр; усяго за 10 дзён беларускі рубель па стаўленні да даляра страціў 700 рублёў.

Аналагічныя каціроўкі зафіксаваныя на сайце беларускіх валютчыкаў prokopovi.ch, дзе даляр можна прадаць за 6900-7000 беларускіх рублёў.

На інтэрнэт-біржы купляюць і прадаюць эквіваленты валют прыватныя асобы і каціроўкі максімальна набліжаныя да курсаў валют на наяўным чорным рынку Беларусі.

Нагадаем, па выніках таргоў замежнымі валютамі 9 жніўня на Беларускай валютна-фондавай біржы афіцыйны курс даляра ЗША павялічыўся на 11 рублёў і склаў 5010 рублёў.

Напісаць каментар 45

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках