26 снежня 2024, Чацвер, 9:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МЗС Літвы просіць паскорыць прадастаўленне палітычнага прытулку Наталлі Радзінай

5
МЗС Літвы просіць паскорыць прадастаўленне палітычнага прытулку Наталлі Радзінай

Літоўскі МЗС заклікаў як мага хутчэй падаць Наталляй Радзінай палітычны прытулак у Літве.

Прэс-рэліз знешнепалітычнага ведамства апублікаваны на афіцыйным сайце.

МЗС заклікае Дэпартамент міграцыі задаволіць прашэнне беларускай журналісткі Наталлі Радзінай аб прадастаўленні ёй у Літве палітычнага прытулку.

МЗС Літвы адзначае, што яна падвергнулася рэпрэсіям з боку ўладных структур Беларусі пасля падзеяў 19 снежня 2010 года ў Менску і просіць Дэпартамент міграцыі як мага хутчэй разгледзець просьбу Н. Радзінай.

У прэс-рэлізе МЗС прыведзены словы кіраўніка знешнепалітычнага ведамства Літвы Аўдронюса Ажубаліса: «Хартыя 97» - вяшчальнік дэмакратычных пераменаў Беларусі, дзейнасць якога ў Літве добра вядомая. Гэта яскравы прыклад паслядоўнай і паспяховай дзейнасці па стварэнні грамадзянскай супольнасці. Палітычны прытулак Н. Радзінай павінны быць прадастаўлены як мага хутчэй».

Н. Радзіна папрасіла палітычнага прытулку ў Літве 4 жніўня.

Інтэрнэт-рэсурс charter97.org пасля прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі быў зарэгістраваны на тэрыторыі Літвы, бо ягоны офіс у Беларусі быў закрыты, камп'ютэрнае абсталяванне канфіскаванае. У Вільню перабралася і частка ягоных супрацоўнікаў.

У чэрвені ў Вільні быў заснаваны Дом адзінай Беларусі, які аб'яднаў няўрадавыя арганізацыі, прадстаўнікоў беларускай інтэлігенцыі, якія хочуць працягваць сваю дзейнасць у эміграцыі.

Закрыты ў 2004 годзе Еўрапейскі гуманітарны універсітэт пасля спынення працы ў Менску ў 2005 годзе аднавіў сваю дзейнасць у Вільні дзякуючы арганізацыйнай і фінансавай падтрымцы з боку ўрада Літвы, Еўрапейскай камісіі, іншых краін Еўропы, грамадскіх фондаў і арганізацый ЗША.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках