16 лiстапада 2024, Субота, 0:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Газпрам» спадзяецца вырашыць беларускае пытанне ў пачатку снежня

10
«Газпрам» спадзяецца вырашыць беларускае пытанне ў пачатку снежня

«Газпром» спадзяецца завяршыць перамовы з беларускімі партнёрамі і падпісаць новы кантракт на пастаўку і транзіт газу ў пачатку снежня 2011 года.

Як паведаміла прэс-служба расейскай кампаніі, у чацвер у Маскве адбылася працоўная сустрэча старшыні праўлення «Газпрама» Аляксея Мілера і першага намесніка прэм'ер-міністра Беларусі Уладзіміра Сямашкі.

У адпаведнасці з дамоўленасцямі, дасягнутымі ў ліпені, бакі аднавілі перамовы па ўмовах паставак і транзіту расейскага газу. Перамовы вядуцца з улікам уваходжання Расеі і Беларусі з 2012 года ў Адзіную эканамічную прастору, перадае «Інтэрфакс Захад».

Вызначэнне параметраў новага кантракту будзе ўвязанеа з рашэннем пытанняў набыцця «Газпрамам» 50% акцый ААТ «Белтрансгаз».

31 снежня 2006 года «Газпрам» і «Белтрансгаз» падпісалі кантракт на пастаўку і транзіт газу ў 2007-2011 гадах. Дакументам, у прыватнасці, была вызначаная формула кошту з 1 студзеня 2008 года (адпаведная формула кошту пры пастаўках расейскага газу ў Еўропу), а таксама паніжаючыя каэфіцыенты кошту на 2008-2010 гады (0,67, 0,8 і 0,9 адпаведна) .

У жніўні 2011 года старшыня Урада РФ Уладзімір Пуцін даручыў Міністэрству энергетыкі Расеі і «Газпраму» вызначыць велічыню паніжальнага каэфіцыента кошту на газ для Беларусі з 2012 года.

«Газпрам» валодае 50% акцый ААТ «Белтрансгаз».

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках