25 снежня 2024, Серада, 23:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зміцера Бандарэнку этапавалі ў калонію

26
Зміцера Бандарэнку этапавалі ў калонію

Зроблена гэта было ціха, без апавяшчэння сваякоў палітвязня.

Яшчэ ўчора Зміцер Бандарэнка знаходзіўся ў следчым ізалятары ГУУС Менгарвыканкама на Валадарскага. Сёння, калі актывіст грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Аляксандр Валанцэвіч прыйшоў у СІЗА даведацца пра лёс палітвязня, яму паведамілі, што той ужо адпраўлены ў Магілёўскую калёнію № 15, паведаміў актывіст сайту charter97.org.

Жонка палітыка Вольга Бандарэнка мае намер у бліжэйшыя дні прыехаць у калонію з адвакатам, каб даведацца, як Зміцер перанёс этапаванне. Палітвязня павінныя былі этапаваць на насілках.

У пачатку жніўня каардынатару грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» зрабілі складаную нейрахірургічнай аперацыю на хрыбетніку (яму выразалі двухбаковую грыжу міжпхрыбетнікавага дыска). З 5-й лякарні Менска Бандарэнку выпісалі ўжо праз два тыдні і адправілі ізноў у СІЗА МУС на Валадарскага.

Увесь гэты час палітвязень знаходзіўся ў турэмным шпіталі, аднак ніякай пасляаперацыйнай рэабілітацыі не праходзіў. Яму неабходная магнітатэрапія, лекавальная гімнастыка лежачы, масаж ног. У турэмнай лякарні Бандарэнка атрымліваў толькі таблеткі.

Больш за тое, на працягу некалькіх месяцаў пасля аперацыі палітвязню нельга сядзець. Такім чынам, ён будзе адбываць пакаранне ў калоніі стоячы. З пад’ёму ў 6 раніцы да адбою ў 22.00...

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках