25 снежня 2024, Серада, 9:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На волю выйшлі яшчэ 4 ўдзельніка падзеяў 19 снежня

68
На волю выйшлі яшчэ 4 ўдзельніка падзеяў 19 снежня

«Памілаваныя» чатыры ўдзельнікі мірнай акцыі пратэсту супраць фальсіфікацыі вынікаў выбараў.

Адпаведны ўказ Лукашэнка падпісаў «пасля разгляду прашэнняў гэтых грамадзянаў аб памілаванні. Асуджаныя заявілі аб раскаянні, прызнанні віны, ўсведамленні супрацьпраўнага характару сваіх дзеянняў і аб гатовасці ў далейшым строга выконваць заканадаўства Рэспублікі Беларусь», паведамляе прэс-служба Лукашэнкі.

Прозвішчы тых, хто выйдзе на волю, не паведамляюцца.

Па інфармацыі праваабаронцаў і СМІ, на волю выходзяць Алесь Кіркевіч, Андрэй Пратасеня, Алег Гнедчык і Зміцер Даронін.

Як піша «Наша нiва», жонка Алеся Кіркевіча Надзея Крапівіна паведаміла, што а 19-й гадзіне тэлефанавала ў калонію, дзе ёй паведамілі аб вызваленні Алеся. Яго адпусцілі ў 18:00. Пакуль ён не звязаўся з сваякамі. Кіркевіч сядзеў у Наваполацкай калоніі.

Андрэй Пратасеня патэлефанаваў брату Аляксандру. Сказаў, што знаходзіцца на волі. Зараз Андрэй едзе аўтобусам з Бабруйска ў Менск, ён папрасіў брата, каб яго сустракалі толькі сваякі, без журналістаў.

Вызваленне Алега Гнедчыка пацвердзіла ягоная мама. Алег ужо едзе ў Менск. Будзе а 11 вечара.

Раней на волю пасля так званага «памілавання» (падпісанае 11 жніўня) выйшлі 9 чалавек: з бабруйскай калоніі выйшлі Зміцер Дрозд, Арцём Грыбкоў і Сяргей Казакоў, з калоніі пад Магілёвам - Яўген Сакрэт і Уладзімір Хамічэнка, з калоніі ў Віцебскім раёне - Уладзімір Яроменок , з аршанскай калоніі - Васіль Парфянкоў, з наваполацкай - Віталь Мацукевіч, з калоніі ў Івацэвічах - Аляксандр Квяткевіч.

19 снежня 2010 года ў Менску прайшла шматтысячная мірная акцыя пратэсту супраць фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў, якую ўлады жорстка задушылі. Былі арыштаваныя сотні ўдзельнікаў акцыі, у тым ліку, кандыдаты ў прэзідэнты. Андрэй Саннікаў, Мікалай Статкевіч і Зміцер Ус да гэтага часу знаходзяцца за кратамі.

Напісаць каментар 68

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках