15 лiстапада 2024, Пятніца, 23:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Акцыі салідарнасці з Дашкевічам у Варшаве (Фота)

3

10 верасня на цэнтральным вакзале Варшавы адбылася акцыя ў падтрымку Зміцера Дашкевіча.

Актывісты «Саюзу для дэмакратыі ў Беларусі» на пероне ля цягніка «Варшава-Мінск» раздалі ўлёткі з інфармацыяй пра палітвязня. Актывісты таксама заклікалі людзей распаўсюджваць інфармацыю сярод сваіх блізкіх, пісаць у Генеральную пракуратуру Беларусі, перадае «Еўрарадыё».

Нагадаем, што 13 верасня адбудзецца суд над Зміцерам Дашкевічам, афіцыйнай прычынай якога называюцца сістэматычныя парушэнні рэжыму адбывання пакарання. Лідэр «Маладога фронту» знаходзіцца за кратамі са снежня 2010 года. Яго абвінавацілі ў збіцці чалавека і прысудзілі да двух гадоў пазбаўлення волі.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках