16 лiстапада 2024, Субота, 6:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Падачка для студэнтаў

48
Падачка для студэнтаў

Аляксандр Лукашэнка даручыў Менгарвыканкаму разгледзець магчымасць адмены платы за праезд у гарадскім грамадскім транспарце для студэнтаў.

Старшыня Менгарвыканкама Мікалай Ладуцька паведаміў, што рашэнне па гэтым пытанні плануецца прыняць не пазней за 12 верасня.

Па словах мэра Менска, у гарадскіх уладаў ёсць магчымасць даць студэнтам права на бясплатны праезд у межах датацый, вылучаных бюджэтам на працу грамадскага транспарту, перадае БелТА.

Па дадзеных Менгарвыканкама, у цяперашні час на дзённых аддзяленнях менскіх ВНУ навучаецца каля 120 тыс. студэнтаў. У цяперашні час яны аплачваюць поўны кошт праезду.

10 верасня падвысіліся тарыфы на праезд у грамадскім транспарце. Кошт адной паездкі ў аўтобусах, тралейбусах, трамваях і метро цяпер складае 950 рублёў.

Напісаць каментар 48

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках