16 лiстапада 2024, Субота, 6:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Безадмоўны Ладуцька. З 12 верасня студэнты будуць ездзіць бясплатна

79
Безадмоўны Ладуцька. З 12 верасня студэнты будуць ездзіць бясплатна

З 12 верасня праезд для менскіх студэнтаў дзённай формы навучання ў сталіцы - бясплатны.

Аб гэтым старшыня Менгарвыканкама Мікалай Ладуцька паведаміў у эфіры праграмы «Картина мира» на «РТР-Беларусь» 10 верасня.

«Я хацеў бы сёння, 10 верасня, у Дзень горада, праінфармаваць жыхароў Менска, і ў першую чаргу маладую частку нашага горада. Прэзідэнт краіны, па ўдзеле ў мерапрыемствах па адкрыцці Цэнтральнага аўтавакзала, па адкрыцці гарадскіх ліній, задаў пытанне, як ідуць справы з бясплатным праездам школьнікаў па Менску. На IV Усебеларускім сходзе было прынятае рашэнне, каб менскія школьнікі (каля 140 тысяч чалавек) ездзілі бясплатна. Я далажыў аб тым, што гэта рашэнне дзейнічае. Сёння школьнікі горада ездзяць у грамадскім транспарце бясплатна», - распавёў Ладуцька.

Па ягоных словах, прэзідэнт даў даручэнне распаўсюдзіць і на студэнтаў гэтую норму. «Я магу сёння ўпэўнена сказаць - мы вывучылі ў пятніцу дадзенае пытанне, зрабілі адпаведныя разлікі. З панядзелка студэнты горада Менска могуць ездзіць па Менску дастаткова свабодна па сістэме грамадскага транспарту», - сказаў Ладуцька.

Як адзначыў старшыня Менгарвыканкама, гэтая норма будзе распаўсюджвацца на студэнтаў толькі дзённай формы навучання «па студэнцкіх пасведчаннях». «Механізм арганізацыі, напрыклад, метро, ​​будзе адпрацаваны за некалькі дзён», - падкрэсліў ён.

Як паведамілі БелаПАН на дзяржаўным прадпрыемстве «Мінсктранс», афіцыйнага рашэння аб бясплатным праездзе студэнтаў не прынята. «Мы чакаем на гэты дакумент у бліжэйшы час», - сказалі адмыслоўцы. Пра тое, што рашэнне па дадзеным пытанні пакуль не прынятае, паведамілі і ў прэс-службе Менгарвыканкама.

Напісаць каментар 79

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках