16 лiстапада 2024, Субота, 7:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МЗС Балгарыі: Грошай не прапаноўвалі

11
МЗС Балгарыі: Грошай не прапаноўвалі

МЗС Балгарыі катэгарычна абвяргае інфармацыю польскай газеты Rzeczpospolita аб тым, што Мікалай Младзенаў на сустрэчы з Лукашэнкам прапаноўваў 2 мільярды еўра за вызваленне палітвязняў.

«Мы катэгарычна аспрэчваем гэтую інфармацыю. Падобнай прапановы не было», - заявіла БелаПАН прэс-сакратарка МЗС Балгарыі Весела Чэрнева.

10 верасня Rzeczpospolita са спасылкай на крыніцу ў МЗС Польшчы паведаміла, што на сустрэчы з Лукашэнкам Младзенаў павінен быў прапанаваць беларускаму лідэру аднаўленне адносінаў з Еўразвязам і 2 млрд. еўра ў абмен на вызваленне ўсіх палітвязняў да канца бягучага года. У артыкуле таксама прыводзіцца меркаванне, што ініцыятыва апублікаваць таемныя дамоўленасці Лукашэнкі і Младзенава магла зыходзіць ад міністра замежных справаў Польшчы Радаслава Сікорскага з мэтай паскорыць працэс вызвалення палітвязняў.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках