16 лiстапада 2024, Субота, 4:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Студэнтаў зусім заблыталі

32
Студэнтаў зусім заблыталі

Бясплатны праезд для студэнтаў усталяваны не з 12 верасня, і не з 1 кастрычніка, а - з 13 верасня.

Як паведамілі БелаПАН у дзяржаўным прадпрыемстве «Мінсктранс», бясплатны праезд для студэнтаў і навучэнцаў дзённых аддзяленняў Менска ўсталяваны ўсё-такі з 13 верасня. Такое рашэнне прынятае ўнутраным загадам па прадпрыемстве.

Разам з тым раней Менгарвыканкам паведаміў, што дадзеная норма пачне дзейнічаць 1 кастрычніка. У прэс-службе Менгарвыканкама патлумачылі, што дадзенае разыходжанне ў інфармацыі звязанае з тым, што рашэнне гарвыканкама патрабуе доўгага ўзгаднення, у тым ліку з дэпутатамі Менгарсавета, а «Мінсктранс» мае права прымаць такое рашэнне самастойна, без узгадненняў.

«З 13 верасня 2011 г. студэнтам і навучэнцам дзённай формы навучання ўстановаў горада Менска, якія забяспечваюць атрыманне прафесійна-тэхнічнай, сярэдняй спецыяльнай і вышэйшай адукацыі, на аўтамабільным транспарце агульнага карыстання рэгулярных гарадскога паведамлення, гарадскім электрычным транспарце і ў метрапалітэне Менска прадастаўленае права бясплатнага праезду», - гаворыцца ў афіцыйным паведамленні прэс-службы.

«Гэтае права рэалізуецца на падставе арыгінала вучнёўскага білета, білета навучэнца і студэнцкага білета ўсталяванага ўзору, якія выдаюцца ўстановамі Міністэрства адукацыі Беларусі. Праязныя квіткі, набытыя на верасень 2011 года, абмену і вяртанню не падлягаюць», - адзначаецца ў паведамленні.

Нагадаем, рашэнне зрабіць для менскіх студэнтаў дзённай формы навучання бясплатны праезд у грамадскім транспарце з панядзелка, 12 верасня, раней апублікаваў старшыня Менгарвыканкама Мікалай Ладуцька 10 верасня ў эфіры праграмы «Картина мира» на тэлеканале «РТР-Беларусь».

Напісаць каментар 32

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках