15 лiстапада 2024, Пятніца, 20:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Нам яшчэ не даслалі ўказ аб памілаваньні»

9
«Нам яшчэ не даслалі ўказ аб памілаваньні»

У дэпартамэнце выкананьня пакараньняў адмовіліся назваць імёны памілаваных.

«Нам яшчэ не даслалі ўказ аб памілаваньні. Калі дашлюць, тады будзем выконваць», — адказаў дзяжурны Дэпартамэнту.

Кіраўнік прэсавай службы Аляксандра Лукашэнкі Павал Лёгкі гэтак адказаў «Свабодзе» на просьбу назваць прозьвішчы тых удзельнікаў Плошчы, якіх памілаваў Аляксандар Лукашэнка:

«Справа ў тым, што з маральна-этычных меркаваньняў без дазволу гэтых людзей мы ня можам паведамляць іх прозьвішчы. Што да таго, калі іх вызваляць, — гэта не да мяне пытаньне, бо гэта працэдура».

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках