15 лiстапада 2024, Пятніца, 15:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аляксандр Атрошчанкаў: У КДБ адкрыта казалі, што мы - закладнікі

46
Аляксандр Атрошчанкаў: У КДБ адкрыта казалі, што мы - закладнікі

«У СІЗА КДБ мне адкрыта казалі, што мы - закладнікі, тавар, што нас будуць мяняць на крэдыты», - сказаў палітвязень.

Пад час прэзідэнцкіх выбараў 2010 года Аляксандр Атрошчанкаў быў прэс-сакратаром кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава, паведамляе БелаПАН.

Па справе аб так званых масавых беспарадках у Менску 19 снежня Атрошчанкаў быў асуджаны на чатыры гады пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Ён выйшаў на волю 14 верасня на падставе указа аб памілаванні.

Тое, што адбываецца ў Беларусі з палітвязнямі, на прэс-канферэнцыі 16 верасня Атрошчанкаў назваў фашызмам і гандлем рабамі. «І ўлада гэта выдатна разумее сама. У краіне цалкам знішчаная законнасць. У краіне ў турму можна пасадзіць абсалютна любога чалавека. Невінаватых вызваляюць на падставе указа аб памілаванні. Фармулёўка аб тым, што Лукашэнка кіруецца прынцыпамі гуманізму, гучыць здзекліва», - падкрэсліў былы палітвязень.

Па словах Атрошчанкава, у СІЗА КДБ яму абяцалі «зладзіць Гуантанама». «Абяцалі, што я буду блытаць дзень з ноччу. Мне і насамрэч ноччу ўключалі святло, а днём спрабавалі яго прыглушыць», - распавёў былы палітвязень. Акрамя таго, па словах Атрошчанкава, яму была забароненая перапіска, а з газет даходзіў толькі «Прессбол», а таксама часам «Советская Белоруссия» і «Рэспубліка» з выразанымі артыкуламі.

Паводле ацэнкі Атрошчанкава, у беларускіх турмах сядзяць дзясяткі тысяч незаконна асуджаных людзей. «У 99% крымінальных справаў прысутнічаюць працэсуальныя парушэнні. Аб незалежнасці суда казаць проста не прыходзіцца», - заўважыў ён.

Гаворачы аб магчымасці дыялогу паміж уладай і апазіцыяй, Атрошчанкаў заявіў: «З Лукашэнкам можна гаварыць толькі аб перадачы ўлады». «Я цалкам згодны з Андрэем Саннікавым, які заявіў аб адсутнасці самога прадмета дыялогу. Лукашэнка прайграў выбары, таму і рушыў услед такі брутальны разгон плошчы. Улада - банкрут, у яе няма адказаў на простыя пытанні народа, што будзе заўтра», - адзначыў ён.

Дваццацігадовы Мікіта Ліхавід, якога таксама вызвалілі 14 верасня на падставе указа аб памілаванні, паведаміў, што ён правёў 81 дзень у штрафным ізалятары. Па словах маладога чалавека, спаць ноччу ў СІЗА было немагчыма з-за холаду і сырасці. Па словах Ліхавіда, ён меў зносіны з тымі, хто знаходзіўся ў СІЗА КДБ у асноўным па эканамічных артыкулах. «Умовы ўтрымання там дзікунскія. Казалі нават пра ўжыванне псіхатропных прэпаратаў, аб збіцці», - адзначыў ён.

Яшчэ адзін удзельнік прэс-канферэнцыі, актывіст руху «Гавары праўду!» Павел Вінаградаў, які таксама быў памілаваны на падставе таго ж указа, заявіў, што рана радавацца - пакуль «палітвязні працягваюць заставацца ў турмах». «Думаю, усіх хутка выпусцяць. Неабходна працягваць працаваць, і хутка мы пераможам», - лічыць Вінаградаў.

Фота: «Радыё Свабода»

Напісаць каментар 46

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках