15 лiстапада 2024, Пятніца, 20:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нацбанк: У чэргах ля абменнікаў цяпер стаяць тыя, хто хоча валюту прадаць

153
Нацбанк: У чэргах ля абменнікаў цяпер стаяць тыя, хто хоча валюту прадаць

Нацыянальны банк Беларусі канстатуе значны рост абаротаў па валютна-абменных аперацыях на наяўным валютным рынку.

«З адкрыццём дадатковай гандлёвай сесіі ААТ «Беларуская валютна-фондавая біржа» кардынальна змянілася сітуацыя на ўнутраным наяўным рынку краіны. Калі раней грамадзяне скардзіліся на недахоп валюты ў абменных пунктах банкаў, чэргі да іх, то ў цяперашні час чаргі, калі і назіраюцца, то з ліку жадаючых валюту прадаць», - паведамілі БелТА ва ўпраўленні інфармацыі Нацбанка.

Па папярэдніх аператыўных даных, 14 верасня (у дзень правядзення першых таргоў на дадсесіі) банкі купілі ў насельніцтва 3,2 млн. даляраў, а прадалі - 1,4 млн. даляраў. У гэты ж дзень аб'ёмы набыцця еўра склалі 400 тыс., продажу - 150 тыс.. Банкі таксама набылі ў насельніцтва 31,7 млн. расейскіх рублёў, прадалі - 7,4 млн.

Па дадзеных за 15 верасня, насельніцтва здало ў банкі 14,2 млн. даляраў, а набыло толькі 3,5 млн. даляраў. Банкі таксама набылі ў насельніцтва 2 млн. еўра і 118,2 млн. расейскіх рублёў, прадалі - 700 тыс. еўра і 10,1 млн. расейскіх рублёў.

Напісаць каментар 153

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках