15 лiстапада 2024, Пятніца, 17:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску затрымалі Палажанка і Яроменка

5
У Менску затрымалі Палажанка і Яроменка

У дваццатую гадавіну абвяшчэння «Пагоні» і бел-чырвона-белага сцяга дзяржаўнымі сімваламі Беларусі ў Менску затрыманыя маладафронтаўцы.

Анастасія Палажанка і Уладзімір Яроменак павінныя былі вывесіць у горадзе некалькі нацыянальных сцягоў, аднак былі затрыманыя супрацоўнікамі Цэнтральнага РАУС, дзе на дадзены момант і знаходзяцца. Пра гэта паплечнікам праз смс а палове на восьмую раніцы паспеў паведаміць Уладзімір Яроменак.

Пакуль невядома, ці будуць у чымсьці вінаваціць маладафронтаўцаў і што ім пагражае. Падрабязнасці будуць высветленыя пазней.

19 верасня 1991 года на пазачарговай сесіі Вярхоўнага Савету была прынятая новая назва краіны - Рэспубліка Беларусь, а таксама зацверджаныя дзяржаўныя сімвалы - герб «Пагоня» і бел-чырвона-белы сцяг.

Аднак ужо праз 4 гады, на рэферэндуме 1995 года, ініцыяваным Аляксандрам Лукашэнкам, гістарычныя сімвалы вольнай Беларусі былі пазбаўленыя статусу дзяржаўных і трапілі пад негалосную забарону, пад якой знаходзяцца і зараз.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках