15 лiстапада 2024, Пятніца, 22:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Працаўнікоў «Белтрансгаза» пазбавілі прэмій

37
Працаўнікоў «Белтрансгаза» пазбавілі прэмій

Адно з самых багатых прадпрыемстваў ўпершыню за шмат гадоў не дало працаўнікам прэміі да дня нафтавай і газавай прамысловасці.

Мабыць дзяржава «доіць» апошнія сокі прыбытку перад продажам трубы Расеі.

Скарачэнні па прэміях і дадатковых выплатах пачаліся пасля продажу першага пакета акцый. Так, былі адмененыя даплаты за шкодныя ўмовы: шум, загазаванасць, пыл, павышаныя тэмпературныя ўмовы і шматлікае іншае. Былі адмененыя талоны на малако, за праезд на працу аўтобусам прадпрыемства ў людзей сталі вылічваць грошы. Амаль замарозілі будаўніцтва жылля, не аказваецца матдапамога тым, каму патрэбнае паляпшэнне жыллёвых умоваў, былі скарочаныя адпачынкі, паведамляе «Беларускі партызан».

Праўда, пабудаваць другую і трэцюю кватэру сабе і дзецям за кошт прадпрыемства могуць сябры і сваякі вышэйшага кіраўніцтва прадпрыемства шляхам няхітрых маніпуляцый. Маладыя сем'і, якія сталі на прадпрыемстве на чаргу па паляпшэнні жыллёвых умоваў пасля 2006 года, не маюць права атрымаць хоць якую-небудзь матдапамогу пры долевым будаўніцтве кватэры ад гарвыканкама.

А зарабіць на кватэру працаўніку Белтрансгаза даволі складана. Заробак у параўнанні з сярэднім па горадзе, як сталася, зусім не казачны, як было да прыкладу гадоў дзесяць таму. Электрык, слесар альбо рамонтнік са стажам 10 гадоў атрымліваюць 1,8-1,9 млн заробку максімум, што складае прыкладна 1000м.куб. газу. Новы пацаўнік можа разлічваць на заробак 1,2-1,3 млн. Інжынер са стажам зарабляе 2.1-2.3 млн. Самае цікавае, што традыцыі прыстройваць «па блаце» дзяцей і сваякоў у «хлебнае мястэчка» працягваюцца па гэты дзень, і на прадпрыемстве працуюць сямейныя кланы.

Але як бы там ні было, скардзіцца грэх. Бо сядзіць пакуль яшчэ разадзьмуты кадрамі Белтрансгаз на трубе, а грошыкі капают.

Што яшчэ трэба працоўнага для поўнага шчасця? Хіба што звыклая прэмія ў 100 тыс (10 $ па цяперашнім курсе) да дня газавіка, каб адзначыць з калегамі свята. Бо на бясплатны фуршэт у рэстаране для начальства і асабліва набліжаных простых працоўных не паклічуць. Але вось і прэміі да свята, падаецца, пазбаўляюць.

Напісаць каментар 37

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках