26 снежня 2024, Чацвер, 23:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Бабуля Мірзаянава наведала калонію: Дык гэта ж 1941 год!

20
Бабуля Мірзаянава наведала калонію: Дык гэта ж 1941 год!

Родныя Фёдара Мірзаянава наведалі палітвязня ў калоніі «Ваўчыныя норы». На доўгатэрміновае спатканне прыехала нават ягоная 80-гадовая бабуля.

«Мы вельмі хваляваліся, як мама перанясе гэтую паездку. Але яна настаяла, што паедзе: маўляў, можа, гэта апошняя магчымасць убачыць унука», - распавяла Белсату адразу ж пасля выхаду з калоніі Людміла Мірзаянава. Маці зняволенага кажа, што 80-гадовая Ніна Васільеўна была шакаваная ўбачаным: «Калі яна ўбачыла турэмную агароджу, пачула брэх сабак, якія ахоўваюць зняволеных, то адразу жа ўспомніла 1941 год. Тады пад такі жа брэх ў ейную родную вёску пад Клецкам ўваходзілі фашысты».

Людміла Мірзаянава кажа, што Фёдар вельмі памужнеў і нават падрос, трымаецца ён упэўнена, спакойна і кажа, што ніякіх прашэнняў пісаць не збіраецца, хоць адміністрацыя калоніі стараецца прымусіць яго. Фёдар Мірзаянаў распавёў родным, што з каранціну яго перавялі ў 2-і атрад, у ім жа адбывае пакаранне асуджаны па справе анархістаў Аляксандр Францкевіч.

«Фёдар прасіў перадаць прывітанні і падзякі ўсім, хто падтрымлівае яго: незалежным журналістам і рэдакцыям, што пасылаюць у калонію свае газеты, аднакурснікам і сваякам іншых палітвязняў, якія пішуць лісты, дасылаюць яму пасылкі. Алена Ліхавід, напрыклад, перадала з намі Фёдару запечаную курыцу. Усе гэтыя праявы салідарнасці вельмі важныя для яго», - дзеліцца Людміла Мірзаяна.

Жанчына кажа, што пабываўшы ў калоніі і пачуўшы расповяды сына аб турэмным жыцці, яна для сябе назвала месца зняволення сына «Зона Лу» - зона, дзе «ломают убеждения». «Але мой сын вытрымае, бо ягоныя перакананні мацнейшыя, чым у тых людзей, якія імкнуцца яго зламаць», - упэўненая маці палітвязня.

Студэнт-трэцякурснік Беларускага эканамічнага універсітэта Фёдар Мірзаянаў за ўдзел у Плошчы быў асуджаны на 3 гады пазбаўлення волі.

Пісаць Фёдару Мірзаянаву можна па адрасе: ВК-22 «Ваўчыныя норы», 225295 Брэсцкая вобласць, Івацэвіцкі раён, ст. Даманава, атрад № 2.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках