15 лiстапада 2024, Пятніца, 22:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На Статкевіча ціснуць

50
На Статкевіча ціснуць

На кандыдата ў прэзідэнты Мікалая Статкевіча ў турме аказваецца маральны ціск, заявіла БелаПАН ягоная жонка Марына Адамовіч.

Па словах Адамовіч, 2 верасня з адвакатам яна наведала калонію ў Шклове (Магілёўская вобласць), дзе знаходзіцца палітык. «Статкевіч распавёў, што адміністрацыя калоніі сочыць за кожным ягоным крокам. Негалосна абмяжоўваюць ягоныя кантакты не толькі з іншымі зняволенымі калоніі, але і са зняволенымі ягонага атрада. Больш за тое, адміністрацыя калоніі нацкоўвае на яго іншых зняволеных», - заявіла Адамовіч.

У прыватнасці, лісты Статкевіча зачытваюцца перад усімі зняволенымі. «У калоніі спілавалі турнік, на якім зняволеныя займаліся, і паведамілі ўсім, што гэта было зроблена з-за лістоў Статкевіча. Мікалай напісаў заяву на тэлефанаванне. Гэтае тэлефанаванне яму спачатку дазволілі, але потым афіцэр, які гэта зрабіў, быў жорстка пакараны», - паведаміла Адамовіч.

Па ейных словах, як толькі Статкевіч запісаўся на курсы ангельскай мовы ў калоніі, яны адразу ж былі закрытыя.

Яна пацвердзіла, што Статкевіч працуе на лесапільні - цягае бервянне. «Аказваецца, у яго самы вялики заробак у калоніі, 18 тыс. рублёў. Усе астатнія зняволеныя атрымліваюць значна менш», - сказала Адамовіч.

Яна падзякавала ўсім, хто падтрымлівае Статкевіча, але папрасіла не слаць яму бандэролі. «Лісты - калі ласка, тэлеграмы - цудоўна. Але ў яго толькі дзве бандэролі на год. Кіраўніцтва калоніі перадало яму дзве бандэролі ад старонніх людзей: нейкі часопіс і дзіцячую кніжку. І ўсё, да канца года бандэроляў ў яго няма, і ён не атрымае сапраўды неабходных яму рэчаў», - сказала Марына Адамовіч.

Напісаць каментар 50

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках