15 лiстапада 2024, Пятніца, 20:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рукі ў кішэнях - парушэнне парадку

6
Рукі ў кішэнях - парушэнне парадку

Валерыя Хоціна вярнулася c доўгатэрміновага спаткання з Мікалаем Дзядком.

14 верасня маладыя людзі зарэгістравалі шлюб за кратамі. «Усё прайшло вельмі добра і хутка, - паведаміла «Нашай Ніве» Валерыя Хоціна. - У 9 раніцы забралі з ЗАГСа рэгістратарку і паехалі ў калонію. Рэгістратарка нам пажадала, каб хутчэй ўз'ядналіся на волі.

У Мікалая ўсё добра. На дзень нараджэння яму аформілі парушэнне - трымаў рукі ў кішэнях. Мы яшчэ не ведалі, што 14-га вызвалілі хлопцаў з ВК-15, Малчанава і Буланава, з якімі Мікалай вельмі сябраваў. Казаў, што 17-га возьме шакаладку і пойдзе да іх у госці, абмеркаваць навіны. Але, як апынулася, ісці ўжо няма да каго... Засталіся яны там ўтрох - Коля, Васьковіч, які стала ў ізалятары, і Бандарэнка, які ляжыць у санчастцы».

Мікалай Дзядок быў асуджаны на чатыры гады і шэсць месяцаў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Ён абвінавачваўся ў арганізацыі антымілітарысцскага шэсця ля Генеральнага штаба, нападзе на шэраг будынкаў з групай анархістаў. Вінаватым сябе не лічыць.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках